ГРОДНА
Субота,
02 снежня 2023 года |
Нам так шмат дадзена!

Канец каляндарнага года непазбежна нагадвае нам, што час ляціць хутка і сучаснасць бліскавічна становіцца былым. Поспехі і прыбыткі губляюць сваю вартасць. Застаецца толькі тое, што ад Бога, тое, што вечнае. Адзін з вядомых амерыканскіх мысліцеляў Генры Ван Дайк напісаў: “Час надта павольны для тых, хто чакае; надта хуткі для тых, хто баіцца; надта доўгі для тых, хто пакутуе; надта кароткі для тых, хто весяліцца. †
Аднак для тых, хто кахае, час з’яўляецца вечнасцю”.
Як дыяцэзіяльная супольнасць Гродзенскага Касцёла маем за што падзякаваць Богу ў бягучым годзе. Распачацце І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі, дыяцэзіяльная перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай, асвячэнні і кансэкрацыі святынь – толькі некаторыя важныя падзеі, сведкамі якіх мы сталі. Нам многае было дадзена, і гэта абавязвае!
Бог выбраў і паверыў нам, адарыў годнасцю сваіх дзяцей і даручыў адпаведнае заданне да здзяйснення – у залежнасці ад таго, якое маем пакліканне. Не пакінуў у адзіноце, але правёў шляхамі да сваёй міласэрнасці, якая так неабходна сучаснаму чалавеку.
Таму ў той час, калі многія з недаверам пазіраюць на каляндар, які ў хуткім часе павінны будуць замяніць на новы, мы ўзносім да Пана неба і зямлі сардэчныя словы ўдзячнасці. Перад надыходам новага года павінны сказаць Стварыцелю:
“Будзь праслаўлёны за ўсё, што ў нас і праз нас здзейсніў, за дар жыцця і ўсе аказаныя ласкі, за любоў і сумленнасць, за тое, што застаешся ў Хлебе любові, што мы можам быць святлом для свету і соллю зямлі. Будзь праслаўлёны, Ойча, у справах нашых рук і сэрцаў!”.
Дарагія Чытачы!
Разам з рэдакцыйным калектывам прагну падзякаваць Пану Богу за дабро, якое мы маглі супольна стварыць, ідучы разам дарогай веры. Ад усяго сэрца ўдзячны таксама Вам за кожны выраз зычлівасці і за тое, што наша газета з’яўляецца частым госцем у Вашых дамах. Дзякую за лісты і цёплыя словы. Вы ўсе для нас вельмі важныя. Цэнім кожнае Ваша старанне, каб газета была жывая і актуальная.
Няхай Слова Хрыста прабывае ў Вас з усім сваім багаццем, каб перажывалі штодзённыя справы пад уздзеяннем ласкі, спяваючы сэрцам. Як казаў св. Ян Павел ІІ, усё, што б Вы ні рабілі словам ці ўчынкам, рабіце ў імя Пана нашага Езуса, дзякуючы Богу Айцу праз Яго.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 30 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.