ГРОДНА
Серада,
23 красавіка 2025 года |
Падрыхтоўка да свят Божага Нараджэння

Трывае Адвэнт – час чакання Нараджэння Хрыстова. Ён дазваляе хрысціянскім сем’ям перажыць некаторыя глыбокія значэнні: чаканне, дабрачыннасць, радасць, блізкасць. Калі сэнс гэтых паняццяў “увасабляецца” ў сям’і падчас адвэнтавай падрыхтоўкі, то і само свята перажываецца асаблівым чынам.
Вельмі важна, каб у сем’ях бацькі рыхтаваліся да светлага свята Нараджэння Хрыста разам з дзецьмі. Дарослыя часта незаўважна для сябе “закопваюцца” ў перадсвяточных клопатах (трэба ўпрыгожыць дом, выбраць падарункі, прыгатаваць стравы), але забываюцца пра найважнейшае – духоўнае вымярэнне надыходзячай урачыстасці. Каб такога не адбылося, варта “раздзяліць” падрыхтоўку да вялікага свята разам з дзецьмі, якім неабходна ў чарговы раз прыгадаць гісторыю нараджэння Езуса Хрыста. †

Гэта, несумненна, будзе карысным таксама і для дарослага чалавека.
Трэба адзначыць, што дзеці інстынктыўна адчуваюць глыбокі сэнс свят, асабліва Раства. І калі маці і бацька ў асаблівым духу рыхтуюцца да святкавання таямніцы Божага Нараджэння, то і дзеці без цяжкасцей прымаюць, што Езус сапраўды “прыходзіць” у іх сем’і.
Галоўнае, каб сямейная падрыхтоўка была адаптаваная згодна з узростам, навыкамі і магчымасцямі дзіцяці. Як можна падкрэсліць значнасць надыходзячага Раства?
Парады для бацькоў на Адвэнт:
– арганізуйце ў доме супольную малітву;
– змайструйце разам адвэнтавы вянок;
– зрабіце батлейку або іншы выраб на калядную тэму;
– малюйце і размалёўвайце альбомы з сюжэтамі Божага Нараджэння;
– упрыгожце разам святочную елку;
– раскажыце дзецям, што падарункі на Раство прыносяць Анёлы;
– прыміце сумесны ўдзел у дабрачынных акцыях і справах, якія арганізуюцца пры касцёлах, розных таварыствах, у школах і дзіцячых садках;
– вывучце разам на памяць верш са Святога Пісання;
– навучыцеся спяваць калядкі і пастаралкі;
– пачытайце дзецям Біблію пра цуд нараджэння Сына Божага, а таксама іншыя гісторыі з Яго жыцця;
– падумайце аб духоўных дарах, якія можаце ахвяраваць для Езуса Хрыста.

Памятайце, такія моманты збліжаюць: святочныя рытуалы аб’ядноўваюць сям’ю. Паміж Вамі і дзецьмі ўзмацняецца эмацыянальная сувязь. Гэта спрыяе падтрыманню добрага клімату ва ўзаемаадносінах, што востра неабходна для ўстанаўлення даверу і адкрытасці паміж усімі членамі сям’і.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.