ГРОДНА
Серада,
26 сакавіка 2025 года |
З каталіцкага друку (153)

гандаль па нядзелях
Такім чынам палітычныя ўлады ў суседняй краіне працягваюць укараняць у жыццё яе жыхароў хрысціянскія каштоўнасці.
Закон уступіць у сілу з 1 сакавіка 2018 года. З гэтага дня забарона на гандаль па нядзелях будзе распаўсюджвацца на кожную 2-ую нядзелю месяца. З 2019 года крамы ў Польшчы адчыняць па нядзелях толькі раз на месяц, а з 2020 года гандаль у кожную нядзелю цалкам забароняць. Але ёсць выключэнне: гандляваць змогуць інтэрнэт-крамы і гандлёвыя аб’екты, якія знаходзяцца на аўтамабільных заправачных станцыях. †
за жыццё і веру
Малітоўная акцыя пад такой назвай адбылася ў Ірландыі.
Па прыкладзе польскага “Ружанца да межаў”, які сабраў звыш мільёна вернікаў, ірландскія католікі маліліся ў інтэнцыі жыцця ненароджаных дзяцей, а таксама духоўнага і маральнага аднаўлення народа. У суме малітва адбывалася ў 280-ці месцах краіны.Падзея была запланавана на апошнюю нядзелю лістапада невыпадкова. Ірландыя стала першай у свеце краінай, якая аддалася пад апеку Хрыста Валадара.

шопкі ў Італіі
У Асізі ў стаенцы змясцілі 444 гільзы. У Балоніі туды паставілі мініяцюрны пантон.
Гільзы ад баявых патронаў аказаліся ў шопцы, зладжанай на плошчы перад ніжнім касцёлам базілікі св. Францішка ў Асізі. Як патлумачыў кусташ мясцовага кляштара францысканцаў, іх лік роўны колькасці духоўных і свецкіх асоб, якія страцілі сваё жыццё “па рэлігійных прычынах” з пачатку 2000-х гг.У шопцы ў Кастэнаса пад Балоніяй мэр горада Стэфана Сэрмэнджы, яе галоўны будаўнік, пастанавіў змясціць разам з фігурамі Дзіцятка, Марыі і Юзафа, а таксама жывёл мініяцюру пантона – асноўнага сродка перамяшчэння эмігрантаў, якія прыбываюць у Італію марскім шляхам. Мэр патлумачыў, што зрабіў гэта, каб прыцягнуць увагу людзей да праблем міграцыі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 281 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.