ГРОДНА
Пятніца,
01 сакавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (152)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Будаванне культуры сустрэчы і супрацоўніцтва патрабуе чагосьці большага, чым толькі талерантнасці. Патрабуе ад нас працягнутай рукі, даверу і зразумення. […] Гэта дазваляе распачаць дыялог жыцця, а не толькі абменьвацца думкамі. Вымагае добрай волі і прыняцця. Але не належыць блытаць таго з абыякавасцю ці стрыманасцю ў выражэнні сваіх глыбокіх перакананняў. Плённа ўзаемадзейнічаць з іншымі – значыць дзяліцца рознымі рэлігійнымі і культурнымі ідэнтычнасцямі заўсёды пакорна, сумленна і з павагай.
    Адкрытасць сэрца з’яўляецца той пілігрымкай, якая вядзе да пошуку дабра, справядлівасці і салідарнасці. Падштурхоўвае клапаціцца аб карысці для нашых бліжніх. У Пасланні да Рымлянаў св. Павел нагадваў: “Не дай злу сябе перамагчы, але перамагай зло дабром” (Рым 12, 21). Гэта пастава, якую мы ўсе можам пераймаць. Рэлігійны клопат пра дабро нашых бліжніх, што выплывае з адкрытага сэрца, цячэ, як вялікая рака, заліваючы бясплодныя, пустынныя землі нянавісці, карупцыі, убоства і насілля, якія так моцна знішчаюць людское жыццё, раздзяляюць сем’і і нявечаць дар стварэння.

Фрагмент прамовы падчас Міжрэлігійнай экуменічнай сустрэчы ў Бангладэш, 01.12.2017
 


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Адвэнт – гэта час, калі мы павінны задаць сабе шэраг вельмі важных пытанняў: ці з’яўляецца маё жыццё чуваннем? ці гатовы я да сустрэчы з Панам Езусам як Суддзёй? ці ў стане я буду здаць Яму справаздачу з таго, як выкарыстоўваў час, якім Пан Бог мяне адарыў, і незлічоныя нагоды да чынення дабра?
    Многія людзі падвяргаюцца вельмі небяспечнай ілюзіі, што “ў мяне яшчэ будзе час”: на малітву, нядзельную Эўхарыстыю, навяртанне і прыступанне да споведзі, паглыбленне веры, паяднанне з бліжнім, чыненне дабра, клопат аб сваім духоўным жыцці… Тыя, хто трывае ў падобным фальшывым перакананні, здаецца, забываюць, што Адвэнт іх жыцця можа скончыцца ў любы дзень і што тое “заўтра”, з якім яны звязваюць свае планы і надзеі, можа для іх папросту не надысці.
    Літургічны перыяд Адвэнту дае нам нагоду да духоўнага абуджэння, вызвалення ад небяспечных ілюзій, да ўзмоцненай чуйнасці і адказнасці за сябе. Не будзем адкладваць на пазнейшы час найважнейшыя справы! Няхай гэты радасны час чакання, які мы маем перад сабой, будзе не толькі духоўнай падрыхтоўкай да свят Божага Нараджэння, але таксама нагодай да яшчэ больш глыбокага перажывання веры і больш свядомай рэалізацыі хрысціянскага паклікання.

Фрагмент пастырскага ліста на Адвэнт 2017 года
 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  306

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.