ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Човен са свечкамі і пернікавыя хаткі, або пра сімвалы і традыцыі Адвэнту
Адвэнт існуе ў традыцыі Касцёла ўжо не адно стагоддзе. Элементы падрыхтоўкі да Божага Нараджэння старанна перадаюцца вернікамі з пакалення ў пакаленне. Нейкія з іх набылі нацыянальныя асаблівасці, нейкія застаюцца нязменнымі незалежна ад часу і месца.
Адвэнтавы вянок
Звычай вырабу вянкоў паходзіць з Германіі. У пачатку ХІХ стагоддзя святар па імені Іаган Генрых Віхерн, які ўзяў на выхаванне некалькі дзяцей з сем’яў беднякоў, вырашыў стварыць перадсвяточную атмасферу. Змайстраваў са старога драўлянага кола своеасаблівы вянок са свечкамі і падвесіў яго дома пад столлю. Пачынаючы з 1 снежня штодня падчас супольнай малітвы з дзецьмі запальваў па адной свечцы. Іх колькасць вяла лік дням, якія заставаліся да Каляд. Такім чынам, дзеці маглі сачыць за тым, як набліжаюцца да вялікай урачыстасці.
Сёння традыцыя вырабу вянкоў крыху відазмянілася. Ранейшыя 24 свечкі змяніліся 4-ма (па ліку нядзель, якія папярэднічаюць святам Божага Нараджэння). Вянок часцей за ўсё вырабляецца з яловых галінак. А ў Швецыі гэта, напрыклад, невялікі латок, нібы човен, з 4-ма размешчанымі на ім па чарзе свечкамі. Знізу іх упрыгожваюць і захутваюць мохам і яловымі або бруснічнымі галінкамі. Згодна звычаю, 1-ая свечка павінна згарэць на чвэрць, 2-ая – на трэць, 3-яя – напалову. У апошнюю, 4-ую нядзелю перад святамі ўсе свечкі гараць наўскос: першая ўжо амаль дагарае, а апошняя толькі пачынае. †

Адвэнтавы вянок – гэта сімвал Божага люду, які ў радасці і любові чакае прыходу Збаўцы ў свет. Форма круга сімвалізуе вечнасць, якая не мае ні пачатку, ні канца, а яго зеляніна – бясконцы працяг жыцця, вечнае быццё Бога, міласць якога да чалавека бязмежная. Запальванне ў вянку свечак азначае чуванне, чаканне прыходу Хрыста. Агонь з’яўляецца сімвалам Езуса, Яго перамогі над цемрай.
Кожная са свечак мае асаблівае значэнне: 1-ая сімвалізуе прабачэнне Богам непаслухмянасці Адама і Евы, 2-ая з’яўляецца знакам веры патрыярхаў ізраільскага народа, знакам іх удзячнасці Богу за абяцаную ў дар зямлю, 3-яя паказвае радасць караля Давіда, што “цэлебруе” саюз з Усемагутным, 4-ая абвяшчае прыход Месіі.
Часта ў цэнтры адвэнтавага вянка прысутнічае і 5-ая, раратняя свечка, што сімвалізуе Найсвяцейшую Панну Марыю. Яна, як ранішняя зорка, абвясціла ўзыход новага Сонца Праўды і Святла свету – Езуса Хрыста. Раратка звычайна белага альбо светла-жоўтага колеру. Перавязана белай ці блакітнай стужкай і ўпрыгожана зелянінай ці ліліямі. Колер стужкі нагадвае праўду аб чысціні і Беззаганным Зачацці Марыі, а зеляніна – гэта знак, што Яна прынесла свету Надзею ўсіх часоў і пакаленняў. Ліліі і блакітная стужка звычайна сімвалізуюць саму Багародзіцу.
У немцаў 5-ая свечка запальваецца апоўначы ў Вігілію Божага Нараджэння, сімвалізуючы прыход Дзіцятка Езус.
Раратняя св. Імша
Адной з прыгажэйшых традыцый Адвэнту ва ўсім свеце з’яўляецца раратняя св. Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Яна ўвасабляе падзяку Багародзіцы за некалі сказанае “так”, што згадзілася стаць Маці Збаўцы. Літургія, якая часцей за ўсё цэлебруецца перад усходам сонца, перажываецца вернікамі ў асаблівай прысутнасці Марыі, бо менавіта Яна чакала Збаўцу так, як ніхто іншы. Назва гэтай св. Імшы паходзіць ад першых слоў лацінскага гімна “Rorate coeli desuper” (“Спусціце, нябёсы, нам расу”).
Для дзяцей раратняя літургія з’яўляецца чымсьці выключным. На пачатку св. Імшы яны стаяць у цёмнай святыні, трымаючы ў руках запаленыя свечкі, лампадкі, ліхтарыкі. Гэта своеасаблівы напамін пра неабходнасць здзяйснення добрых учынкаў, якія дапамагаюць асвяціць змрок у душы і падказаць сэрцу светлую дарогу да Хрыста.
Першапачаткава раратняя св. Імша цэлебравалася за 9 дзён да свят Божага Нараджэння. Пазней, згодна з асаблівым прывілеем Святога Пасада, традыцыя пашырылася на ўвесь перыяд Адвэнту.
Адвэнтавая лесвіца і каляндар
Яшчэ адзін атрыбут Адвэнту ў касцёле – гэта лесвіца. Яна адлюстроўвае сімвалічны зыход Бога з неба на зямлю. На самым версе знаходзіцца Бэтлеемская зорка, унізе – яслі з сенам, а на саміх сходах – фігурка Дзіцятка Езус, якая на працягу Адвэнту “зыходзіць” усё ніжэй і ніжэй, каб у дзень Божага Нараджэння з’явіцца ў яслях. Гэтая лесвіца як бы адлюстроўвае дні перыяду чакання, дапамагае верніку адчуць у сэрцы прыбліжэнне радаснага свята.
Вельмі цікавай у свецкім асяроддзі традыцыяй, якая дапамагае дзецям ператварыць перадкалядны час у хвалюючае, радаснае чаканне, з’яўляецца адвэнтавы каляндар. Звычай палягае на лічэнні снежаньскіх дзён, якія застаюцца да Божага Нараджэння. Бацькі, у сваю чаргу, змяшчаюць на календары заданне, што пэўным чынам дапамагае з карысцю падрыхтавацца да надыходзячага свята, і прэзент за яго выкананне. Як правіла, гэта салодкія пачастункі. Такім чынам, дзіця пакрокава ў Божым духу набліжаецца да вялікай урачыстасці. Гэта традыцыя найбольш распаўсюджана ў Заходняй Еўропе, дзе вернікі практыкуюцца ў разнастайных формах, матэрыялах і закладанні адметнага сэнсу пры вырабе адвэнтавага календара.
Падарункі і пачастункі
Распаўсюджанай у Еўропе традыцыяй з’яўляюцца калядныя кірмашы, якія распачынаюць сваю працу за нядзелю да Адвэнту і трываюць да самых свят. Людзі выбіраюць падарункі для сваіх родных, блізкіх, знаёмых. Гэта даніна памяці першым дарам, паднесеным Немаўляці Езусу. Сродкі ад продажу на калядных кірмашах часта накіроўваюцца на дабрачынныя мэты.
У Іспаніі лічыцца абавязковым зрабіць камусьці падарунак “для душы”, г. зн. адгадаць жаданне бліжняга. Такім чынам, у краіне падчас Адвэнту пануе дух дарэння. І не толькі простыя грамадзяне хочуць парадаваць адзін аднаго – не адстаюць і цэлыя інстытуты, кампаніі і нават дзяржава.
У дзяцей падарункі асацыіруюцца з добрым дзядулем у чырвоным касцюме і з сівой барадой, а менавіта са св. Мікалаем. Яго літургічны ўспамін прыпадае на пачатак Адвэнту (6 снежня). Дзеці спадзяюцца, што вялікі святы ўзнагародзіць іх за добрыя паводзіны ў бягучым годзе.
Падчас Адвэнту ў Еўропе прынята хадзіць у госці. У Латвіі, напрыклад, папулярныя т. зв. “вячоркі” – сустрэчы ў доўгія адвэнтавыя вечары. Жыхары вёскі ці мястэчка збіраюцца ў адным з дамоў, моляцца, спяваюць рэлігійныя песні, чытаюць духоўную літаратуру, адначасова робячы і іншую працу. У госці пажадана хадзіць з уласнавырабленымі пачастункамі. У Германіі прынята пячы штолен – кекс, які па форме нагадвае батон. У яго для начыння кладуць разынкі і цукаты, мак, арэхі або марцыпаны. Немцы выпякаюць яшчэ адзін традыцыйны пачастунак, які называецца баумкухен, або “дрэва-пірог”. Яго зрэз нагадвае спілаванае дрэва з гадавымі кольцамі, з-за чаго кекс і атрымаў сваю назву. Таксама ў Германіі, аднолькава як і ў Аўстрыі, пякуць пячэнне пляцшэн. Яно можа быць рознай формы, з рознага цеста. Найчасцей гэта арэхавыя шарыкі, карычневыя зоркі, “шахматнае” пячэнне з сумесі шакаладнага і белага цеста. У Швецыі выпякаюць пернікавыя хаткі.

Хутка людзі ўпрыгожаць дамы святочна ўбранай елкай, каляровай ілюмінацыяй. Але за гэтым варта не забыцца ўпрыгожыць найважнейшае – сваё сэрца. Бо менавіта там нараджаецца жывы і сапраўдны Хрыстос.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.