ГРОДНА
Аўторак,
25 сакавіка 2025 года |
ІI Нядзеля Адвэнту

З Eвангелля св. Марка
Пачатак Евангелля Езуса Хрыста, Сына Божага. Як напісана ў прарока Ісаі: “Вось Я пасылаю Анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе дарогу Тваю. Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму”. З’явіўся Ян, хрысцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрост пакаяння для адпушчэння грахоў. І выходзілі да Яго ўся краіна юдэйская і ўсе жыхары Ерузалема, і прымалі ад яго хрост у рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае. Ян жа насіў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх і еў саранчу і дзікі мёд.
І прапаведаваў, кажучы: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на Ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Святым Духам”. †

Мк 1, 1–8
Дарога да Бога
Кожны чалавек у сваім жыцці пераадольвае разнастайныя шляхі. Яны патрэбны таксама для таго, каб іншыя маглі дайсці да нас. Аднак часам здараецца, што не ўдаецца прайсці якой-небудзь дарогай, бо яна засыпана, пашкоджана, няскончана, непраезная...
Шляхамі, якімі мы імкнёмся наперад, карыстаецца таксама Бог. Ён паслаў у свет свайго Сына, каб праз Яго наблізіцца да людзей: слабых, пакутуючых, зраненых, якія жывуць у нястачы і нявызначанасці, якімі пагарджаюць. Стварыцель прагне наладзіць адносіны з кожным чалавекам, падняць яго і прывесці з каралеўства зла ў Нябеснае Валадарства, вызваліць ад панавання граху і смерці, аддаўшы пад панаванне любові і жыцця. Бог увесь час нанова выходзіць нам насустрач, каб адорваць сваёй моцай і сапраўдным, таму што вечным, шчасцем.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 282 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.