ГРОДНА
Серада,
17 красавіка
2024 года
 

I Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў вучням сваім: “Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане час той. Падобна гэта да чалавека, які, вырушаючы ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць. Дык чувайце ж і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай; каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. А што вам кажу – кажу ўсім: чувайце!”.
Мк 13, 33–37

Чувайце!
    Такі зварот скіроўвае нам Евангелле з першай нядзелі Адвэнту. Ён заклікае кожнага памятаць у штодзённых абавязках і зянятках пра надыходзячую сустрэчу з Хрыстом у канцы свету. Аднак яго мэта не заключаецца ў тым, каб праз запалохванне весці чалавека да навяртання. Ён толькі ўказвае на хуткацечнасць жыцця і заахвочвае да як мага лепшага выкарыстоўвання адведзенага часу, каб сустрэча з Панам не стала чымсьці шакіруючым і неспадзяваным, бо мы не былі падрыхтаваны, а наадварот, хвілінай, якой даўно чакалі з вялікім жаданнем і радасцю. Такім чынам, Адвэнт прыгадвае не толькі праўду аб нараджэнні Збаўцы, але і ісціну аб Яго паўторным прыходзе, які заўсёды актуальны і штодзень становіцца бліжэйшым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.