ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (107)

Варта ведаць

 У рамках сустрэчы ў Ватыкане Апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці перадаў папе Францішку падарунак ад католікаў Данбаса – шкляны падсвечнік у выглядзе ружы. Вернікі прэзентавалі яго Святому Айцу ў знак адданасці і падзякі з нагоды апошняга візіту нунцыя ў вобласці. Пантыфік папрасіў свайго дыпламатычнага прадстаўніка выказаць яго бацькоўскую любоў да ўсяго ўкраінскага народа, запэўніць у яго малітве і перадаць бласлаўленне.

    Папа Францішак паразмаўляў з астранаўтамі, якія знаходзяцца на МКС. Тэлемост арганізавала Еўрапейскае касмічнае агенцтва ў супрацоўніцтве з НАСА. Святы Айцец прывітаўся з экіпажам (у складзе якога былі 3-ое амерыканцаў, 2-ое расіян і 1 італьянец, які і каардынаваў гэтую выключную “аўдыенцыю”) і задаў некалькі пытанняў адносна таго, як астранаўты бачаць месца чалавека ў Сусвеце. Яго таксама цікавіла, чаму мужчыны выбралі сабе дадзеную справу жыцця і якое значэнне для іх мае служба ў такім асаблівым месцы. Варта заўважыць, што гэта не першае “падключэнне” Ватыкана да МКС. У 2011 годзе з астранаўтамі размаўляў папа Бенедыкт XVI.
   
     Камісія Сейма па справах сацыяльнай палітыкі і сям’і Польшчы працуе над законапраектам аб увядзенні вольных ад гандлю нядзель. Раней яго разглядала падкамісія Сейма па справах рынку працы, якая ўнесла пэўныя папраўкі. Так гандаль павінен быць дазволены ў 2-ую і 4-ую нядзелі месяца, а таксама ў 2 чарговыя нядзелі перад першым днём урачыстасці Божага Нараджэння. З камісіі законапраект будзе перададзены да 2-га чытання. Калі працы ў Сейме будуць ісці такімі ж тэмпамі, існуе шанс, што новы закон уступіць у сілу ўжо 1 студзеня 2018 года.
     
    Цэнтральная музычная дыяконія руху “Святло-Жыццё” абвяшчае конкурс на песню 2018/2019 года. Выбраны твор будзе спадарожнічаць фармацыі і евангелізацыі членаў т. зв. “аазіса”. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе члены Руху, асаблівым чынам музычныя аніматары, музычныя дыяконіі, кампазітары і зацікаўленыя асобы. Кампазіцыі могуць быць складзены індывідуальна ці групай асоб”, – зазначаюць арганізатары. Свае прапановы можна дасылаць да 31 снежня на электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
   
   • Парафіябус” штодзень бясплатна падвозіць людзей на вячэрнюю св. Імшу ў касцёл св. Якуба ў Санчына (Італія). Ідэя арэндаваць мікрааўтобус, каб палегчыць вернікам з перэферый шлях да святыні, належыць пробашчу а. Джузэпэ Нэві. Ініцыятыва фінансуецца з парафіяльнай касы. За рулём аўтобуса знаходзіцца вікарый. Ён зазначае, што дадзеная ідэя прыйшлася людзям даспадобы. Для яе падтрымання зараз разглядаецца магчымасць пакупкі транспарта ў парафію.

credo.pro; niedziela.pl deon.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.