ГРОДНА
Нядзеля,
19 студзеня 2025 года |
Слова для Жыцця (150)
![Францішак](/images/stories/general/papa-francesco7.jpg)
Мы не павінны думаць пра бедных, як пра адрасатаў міласэрных учынкаў валанцёраў, якія робяць гэта раз на тыдзень, ці адмысловых жэстаў добрай волі з нашага боку, што маюць на мэце супакойванне сумлення. Такі досвед, хоць часта важны і карысны для павышэння дасведчанасці аб патрэбах братоў і для паказу несправядлівасці, што ляжыць у іх аснове, усё ж павінен весці нас да сапраўднай сустрэчы з убогімі, а таксама да дзялення, якое павінна стаць стылем жыцця. Малітва, учынкі на шляху вучня і навяртанне знаходзяць у супольнай любові пацвярджэнне сваёй евангелічнай аўтэнтычнасці. Менавіта там нараджаецца таксама радасць і душэўны супакой, бо ўласнай рукой асоба дакранаецца да Цела Хрыста... Таму мы закліканы падаць руку бедным, сустрэцца з імі, зазірнуць ім у вочы, прытуліць, каб адчулі цеплыню любові, якая пераламвае кола адзіноты. Іх далонь, выцягнутая ў наш бок, з’яўляецца своеасаблівым запрашэннем выйсці са сваёй зоны ўпэўненасці і камфорту і распазнаць каштоўнасць, якую ўбоства мае само ў сабе.
Фрагмент з паслання Святога Айца на І Сусветны дзень убогіх †
![Кс. бп Аляксандр Кашкевіч biskup](/images/stories/general/biskup.png)
Для бл. Цэліны ва ўсім, што рабіла і чым жыла, важнай была выключна Божая воля. Яна ніколі не шукала сябе, ніколі не станавілася ў цэнтры асабістага “я”, уласных жаданняў, планаў ці амбіцый. З усёй упэўненасцю можна сказаць, што бл. Цэліне былі вельмі блізкія словы малітвы Езуса ў Аліўным садзе: “Ойча, калі Ты жадаеш, адхілі ад Мяне гэты келіх. Але не Мая воля, а Твая няхай станецца” (Лк 22, 42). Магчыма, не аднойчы ў сваім нялёгкім жыцці паўтарала за Марыяй: “Вось я, слуга Пана, няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38). Альбо за св. Паўлам: “Ды і ўсё лічу стратаю дзеля перавагі пазнання Хрыста Езуса, майго Пана. Дзеля Яго я ўсё страціў і лічу смеццем, каб набыць Хрыста” (Флп 3, 8).
Гэтая глыбокая вера дапамагала бл. Цэліне адкрываць на сваім жыццёвым шляху вялікую таямніцу Хрыстовага крыжа. Прымала яго з пакорай, у духу любові і паслухмянасці. […] Калі 10 гадоў таму Маці Цэліна Бажэнцкая была ўключана ў лік бласлаўлёных, папа Бенедыкт XVI назваў яе жыццё маўклівым, але гераічным сведчаннем бескампраміснага жыцця Евангеллем праз выкананне сваіх абавязкаў і адданае служэнне ўбогім.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасці 10-годдзя беатыфікацыі бл. Цэліны Бажэнцкай, Кэнты (Польшча), 29.10.2017 †
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 347 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.