ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

XXXII Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: “Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх было неразумных, а пяць – мудрых. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. Але сярод ночы ўзняўся крык: «Вось жаніх, выходзьце яму насустрач». Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак светачы свае. Неразумныя ж сказалі мудрым: «Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць». А мудрыя адказалі: «Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе». Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, якія былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыходзяць і астатнія панны ды кажуць: «Пане, пане, адчыні нам». Ён жа сказаў ім у адказ: «Сапраўды кажу вам: не ведаю вас». Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны”.
Мц 25, 1–13

Чуваць, ці быць чалавекам сумлення
    Сапраўдны смутак – гэта не момант вяртання ў дом, дзе цябе ніхто не чакае, а хвіліна, калі ўжо сам нічога не чакаеш ад жыцця. Паколькі чакаць – значыць адчуваць смак жыцця.
    Хрыстос наказваў: “Чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны”. Трэба адзначыць, што чуванне не з’яўляецца звычайным чаканнем. “Чуваю” – значыць стараюся быць чалавекам сумлення, якое не заглушаю і не дэфармую, дабро і зло называю сваімі імёнамі. У сучасным свеце людзі хутка губляюць гэты запал, страчваюць надзею, якая павінна распальваць у душы агонь веры. Так адбываецца, бо яны не ўмеюць чуваць.
    Але і ў такія часы духоўных цяжкасцей мы як хрысціяне павінны будаваць Валадарства Хрыста і быць тымі палаючымі лямпамі, што сведчыць аб знаку нашай унутранай падрыхтоўкі да вечнасці. Для гэтага патрэбна мудрасць, якую маем чэрпаць з Божага слова. Менавіта яно дае надзею і радасць ад жыцця ў веры і згодзе з навукай Хрыста.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.