ГРОДНА
Субота,
15 лютага 2025 года |
З каталіцкага друку (150)

шыльду змесцяць
у рымскай святыні
Бронзавая табліца са словамі ўдзячнасці святым Кірылу і Мятоду ад беларускага народа будзе ўсталявана ў дворыку базілікі св. Клімента на Латэране.
Яна з’явіцца ў дадзеным месцы невыпадкова, таму што менавіта ў гэтай старажытнай святыні знаходзіцца магіла аднаго з Апосталаў славян – св. Кірыла. Па такой прычыне акурат тут вырашана ўсталяваць памятную табліцу ў гонар дзеячаў, якія паспрыялі распасюджванню Божага слова ў Беларусі.Мемарыяльная шыльда выканана яшчэ ў 1998 годзе славутым беларускім скульптарам Валяр’янам Янушкевічам. Зробленыя ім памятныя знакі ёсць не толькі на будынках у гарадах Беларусі, але таксама ў Празе (Чэхія) і Кракаве (Польшча) – месцах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Францішка Скарыны. †

“Карытас Польшча”
Адзнакі “Ubi Caritas” прызнаюцца за выключную ўразлівасць да патрэб бедных і актыўны ўдзел у дабрачынных акцыях.
Асаблівай з’яўляецца Спецыяльная ўзнагарода дырэктара “Карытас Польшча”, якую ў гэтым годзе ўручылі с. Уршулі Бжонкалік, францысканцы місіянерцы Марыі. Манахіня служыць у Алепа (Сірыя). Яна вельмі моцна ўключылася ў справу міласэрнасці – дапамогу бедным людзям. Супрацоўнічае з усімі хрысціянскімі Касцёламі (і не толькі), дапамагае кожнаму патрабуючаму.
католікаў у свеце
Сёння іх 1,3 мільярды, што складае амаль 18% усяго чалавецтва.
Апошнія даныя паказваюць, што ў Афрыцы жыве больш за 220 мільёнаў католікаў, якія складаюць амаль 5-ую частку насельніцтва кантынента. У абедзвюх Амерыках сярод 980-ці мільёнаў жыхароў звыш 63% католікаў. У Азіі – 141 мільён, а ў Еўропе – 285 мільёнаў, што складае каля 40% усіх еўрапейцаў.У 216-ці каталіцкіх школах свету вучыцца 60 мільёнаў вучняў.
Даныя ўключаны ў статыстычны штогоднік каталіцкага Касцёла. Лічбы прыведзены агенствам Кангрэгацыі евангелізацыі народаў “Fides” у сувязі з Сусветным місійным днём.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 320 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.