ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка 2024 года |
Гродзенскі каталіцкі некропаль
Могілкі ў Гродне зараз выкарыстоўваюцца як адзін з гарадскіх турыстычных аб’ектаў (асабліва папулярны сярод турыстаў з Польшчы). Існуе нават онлайн-мапа з пазначэннем некаторых пахаванняў. А ўсё чаму? На сённяшні дзень ансамбль старых гродзенскіх могілак з’яўляецца адным з самых даўніх прыкладаў цэласных гарадскіх камунальных пахаванняў на тэрыторыі Беларусі.
Больш за 200 гадоў
Аб’ект закладзены прыкладна ў той самы час, што і Павонзкаўскія (Польшча), Лычакаўскія (Украіна) некропалі і могілкі Роса (Літва). Тут захаваліся надмагіллі ў стылях класіцызму, эклектыкі, мадэрну, канструктывізму, зробленыя майстрамі з Гродна, Варшавы, Кіева, Вільні. Даследчыкі зазначаюць, што надмагільныя помнікі ўяўляюць сабой унікальныя аб’екты дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія не маюць аналагаў на тэрыторыі Беларусі.
Каталіцкія могілкі заснаваны ў 1792 годзе на выдзеленым з зямельнага фонду каралеўскай эканоміі надзеле ля ўсходняй мяжы горада. Іх стварэнне выклікана рашэннем выносіць з цэнтраў гарадоў могілкі пры парафіяльных храмах і кляштарах і ўтвараць камунальныя могілкі. Толькі за першыя 8 месяцаў тут пахавана каля 200 чалавек.
У 1821 годзе на гэтым месцы была пабудавана мураваная капліца. Яе фундатарам выступіў Казімір Судніцкі, камісар нерухомага маёнтка гродзенскага кляштара брыгітак. Праект капліцы падрыхтаваны губернскім архітэктарам Вільгельмам Багемюлем. У 1907 годзе да капліцы дабудавалі вежу-званіцу. †

Багацце форм
У канцы XVIII – першай палове ХІХ стагоддзя найбольш распаўсюджанай формай надмагілляў былі абеліскі, камяні ці каменныя пліты, а таксама калоны, урны. Да 50-60-х гадоў ХІХ стагоддзя належаць надмагіллі-скульптуры. Пачынаючы з другой паловы ХІХ стагоддзя, на могілках узводзяцца невялікія абеліскі, помнікі ў форме стылізаванага дрэва са зрэзанымі галінамі.
Галоўным матэрыялам быў граніт, лабрадарыт, пясчанік, мармур, бетон і цэгла. У 30-х гадах ХІХ стагоддзя на могілках з’яўляюцца чыгунныя помнікі. Сярод форм адлівак пераважаюць крыжы, упрыгожаныя раслінным арнаментам, калоны, усечаныя піраміды, пліты і надмагіллі ў форме труны ці стылізаванага дрэва. Найбольш старыя каваныя распяцці датуюцца 20-30-мі гадамі ХІХ стагоддзя. На змену вырабам народнага кавальства ў другой палове ХІХ стагоддзя прыходзіць прадукцыя механічнай вытворчасці з яе эклектычнасцю мастацкіх форм. Да пачатку ХХ стагоддзя адносяцца агароджы ў стылі мадэрн.
Вобразы-алегорыі
Помнікі на могілках багата аздоблены сімвалічнымі выявамі. Прывядзём некаторыя з іх: анёл (сімвал смутку па памерлым), арханёл з трубою і гадзіннікам-клепсідрай (абвяшчае пра надыход Апошняга Суда, калі ўваскрэснуць памерлыя; клепсідра – сімвал часу, які спыніцца ў гэты момант), бессмяротнік (паколькі кветка не вяне, то заўсёды лічылася, што яна злучае свет жывых і памерлых), матыль (яго грэчаская назва “псіхэ” паказвае, што матыль, таксама як і птушка, з’яўляецца “жывёлай душы”, яе сімвалам), якар (знак “ціхай затокі”, якую даў людзям сваім адкупленнем Езус), паходня (перавернутая, яна сімвалізуе жыццё, якое заканчваецца, гасне), дубовы вянок (эмблема Хрыста як сілы, якая праяўляецца ў бядзе, цвёрдасці ў веры і дабрачыннасці).
Асаблівай увагі на могілках заслугоўвае часткова разбураная архітэктурна-скульптурная кампазіцыя “маяк памерлых”, якая ў даўнія часы мела шырокае распаўсюджанне ў Францыі і Германіі. У верхняй частцы маяка прадугледжана месца для крыніцы агню.
Знакамітыя прозвішчы
Найбольш старажытнае пахаванне – надмагілле Уршулі Вянгерскай (памерла ў 1799 годзе). Тут таксама пахаваны прадстаўнікі розных прафесійных і сацыяльных груп насельнітва Гродна канца XVIII – першай паловы XX стагоддзя. Шматлікія з іх зрабілі вялікі ўклад у польскую і беларускую культуру і гісторыю.
На могілках сярод іншых пахаваны кс. Францішак Грынкевіч – каталіцкі святар, кіраўнік гродзенскага гуртка беларускай моладзі; Баляслаў Шышкевіч – выдатны скульптар, філосаф у скульптуры, які трымаў у Гродне майстэрню па вырабе надмагілляў; Аляксандр Тальгейм – гродзенскі ўрач, грамадскі дзеяч, старшыня таварыства аматараў мастацтва “Муза”; Эдвард Лістоўскі – палітычны дзеяч, першы мэр Гродна ў міжваенны час; Эліза Ажэшка – пісьменніца, грамадская дзеячка; Вільгельміна Зындрам-Касцялкоўская – пісьменніца.
Побач з капліцай знаходзіцца квартал, дзе пахавана каталіцкае духавенства (напрыклад, францысканец Мельхіёр Фордан, а таксама манахіні брыгіткі і назарэтанкі, у тым ліку мастачка Паўла Гажыч). Тут таксама пахаваны вядомыя чыноўнікі, дактары, фармацэўты, масоны, архітэктары, кавалі, генералы.
Па ўзоры
могілак-запаведнікаў
Старыя гродзенскія могілкі фармальна закрыты для пахаванняў з 1973 года, але сёння тут адбываюцца падзахаванні сваякоў. Стан шматлікіх надмагілляў нездавальняючы (знішчаны дэкаратыўныя элементы, зламаны фрагменты кампазіцыі і г. д.). Аднак, нягледзячы на дадзеныя акалічнасці, асноўная планіроўка і мастацкае ўражанне ад цэласнага мастацкага ансамбля не страчана.
Усе вышэй пералічаныя вартасці, а таксама пагроза іх страты патрабуюць тэрміновага ўнясення могілак у спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Думаецца, што найлепш стварыць на тэрыторыі асобную ўстанову культуры з уласнай дырэкцыяй (па ўзоры гістарычных могілак-запаведнікаў Літвы, Польшчы, Украіны). Такая адміністрацыя павінна пачаць працэс аднаўлення помнікаў і работу па папулярызацыі могілак як аб’екта наведвання.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 80 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.