ГРОДНА
Пятніца,
14 лютага 2025 года |
Місія дапамогі памерлым

Хто нястомна моліцца за памерлых?
У далёкім 1889 годзе ў Закрочыме (Польшча) бл. Ганаратам Казьміньскім і маці Вандай Алендскай была заснавана Кангрэгацыя сясцёр памочніц чыстцовым душам. Харызма супольнасці палягала выключна на малітоўным клопаце аб памерлых.
З цягам часу супрацоўніцтвам у справе духоўнага збаўлення душ сталі цікавіцца і свецкія асобы. Такім чынам у 1983 годзе пад апекай Кангрэгацыі ўзнікла Апостальства дапамогі чыстцовым душам (АДЧД), зацверджанае Святым Прастолам.
На Беларусі рух пачаў развівацца ў канцы 1990-х гадоў. Першыя групы АДЧД у Гродзенскай дыяцэзіі з’явіліся са згоды ардынарыя Аляксандра Кашкевіча ў Лідскім дэканаце. Цяпер яны існуюць у большасці парафій дыяцэзіі. Спярша душпастырам суполак быў кс. Віктар Субель, затым – а. Анджэй Ядкоўскі CSsR. У фармацыі апостальства дапамагаюць сёстры з кангрэгацыі, якія дзеляцца ўсёй неабходнай літаратурай. Інфармацыю пра дзейнасць руху распаўсюджваюць і самі яго ўдзельнікі. Ужо амаль на працягу 20-ці гадоў дадзенай справай займаецца аніматар апостальства ў Гродзенскай дыяцэзіі Андрэй Слонімец. “Часам павінен ехаць на сустрэчу ў парафію, але ўласнага транспарта не маю. Таму проста давяраю ўсё Езусу, – прызнаецца ён. – Неаднаразова выходзіў на дарогу і... цудам спыняўся аўтамабіль, які ехаў якраз туды, куды мне трэба. Або аднойчы была гісторыя: спазніўся на аўтобус, каб вярнуцца дамоў. †

Засмуціўся. Але, на дзіва, у мясцовай краме сустрэў людзей са сваёй роднай мясцовасці! Упэўнены, у справе распаўсюджвання руху мне няраз дапамагалі чыстцовыя душы”.
Сёння апостальства налічвае агулам больш за 20 тысяч удзельнікаў, з якіх чвэрць знаходзіцца ў Беларусі. Пераважаюць свецкія асобы, але ёсць таксама прадстаўнікі духавенства.
Адказ на патрэбу
Члены АДЧД штодзённа чытаюць адвольную малітву за памерлых, ахвяруюць у іх інтэнцыі сваю працу, цяжкасці і цярпенні, учынкі міласэрнасці, адпусты і пакаянне. Па меры магчымасці замаўляюць св. Імшу або прыносяць у дар за чыстцовыя душы ўдзел у Эўхарыстыі.
Бл. Ганарат Казьміньскі сцвярджаў, што дапамога памерлым – найпрасцейшае, бо амаль нічога не каштуе верніку: “Кожную справу, нават найменшую і выкананую з абавязку, можам ахвяраваць за душы ў чыстцы з вялікай карысцю для іх”. Гэта цяжка ўсвядоміць, але рэчы ў часовым і вечным вымярэннях маюць каласальную адрознасць. Невялікае намаганне чалавека на зямлі (напрыклад, стрыманасць на несправядлівасць), злучанае з ахвярай Крыжа і прынесенае ў дар за чыстцовыя душы, можа стакроць каштаваць ім у вечнасці (атрымаюць палёгку ў цярпенні або нават будуць збаўлены).
Члены апостальства моляцца таксама за канаючых.
Нават самы закаранелы грэшнік можа быць збаўлены, калі перад смерцю ён перажыве пакаянне за ўчыненыя грахі і моцнае жаданне злучыцца з Айцом. Падобным чынам адбылося са злачынцам, укрыжаваным побач з Хрыстом. На перадсмяротную просьбу ўспомніць пра яго ў Божым Валадарстве Езус адказаў: “Сапраўды кажу табе: сёння будзеш са Мною ў раі” (Лк 23, 43).
Час перад смерцю чалавека асабліва каштоўны, бо менавіта тады вырашаецца яго лёс у вечнасці. Гэта, можна сказаць, апошні шанс для кожнага скарыстаць з Божай міласэрнасці. Таму задача апостальства – праз сваю заступніцкую малітву наблізіць няшчасных у апошнія хвіліны іх жыцця да Бога.
Закон бумеранга
Удзячнасць за клопат аб памерлых выяўляецца ў шматлікіх ласках, адрасаваных дабрадзею ад Бога і Найсвяцейшай Маці. Безумоўна, за набліжэнне Неба дзякуюць і самі чыстцовыя душы, калі з’яднаюцца з Айцом. Яны, ужо святыя, памятаюць пра сваіх ратавальнікаў як пры іх жыцці, так і пасля смерці. Як гаварыў св. Ян Марыя Віянэй, “гэтыя душы, поўныя любові, адплацяць узаемнасцю і выпрасяць для нас у тысячу разоў больш, чым ім даём. Калі будзем у чыстцы, то гэтыя душы паспяшаюць выпрасіць у Бога для нас такую самую ласку, якую мы выпрасілі для іх”. Ключавы момант тут – вечна ўдзячныя. Трэба разумець гэтую праўду даслоўна, бо душы асягнулі шчасце ў вечнасці.
Яшчэ адным прыемным бонусам для членаў АДЧД з’яўляецца тое, што яны належаць да духоўнай сям’і Кангрэгацыі сясцёр памочніц чыстцовым душам. Штодня манахіні моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых удзельнікаў апостальскага руху. Гэта таксама з’яўляец-ца моцнай духоўнай падтрымкай для верніка.
Канешне, чыстага разліку ў жаданні далучыцца да апостальства быць не павінна: іначай ахвяра асобы пераўвасабляецца ў эгаістычны намер. Але ведаць пра духоўныя даброты неабходна, каб быць адкрытымі на іх і адчуваць тую містычную сувязь, якая існуе паміж жывымі і памерлымі.
Духоўны ўзаемаабмен
Усе хрысціяне ўтвараюць агульную супольнасць у Хрысце. Гэтую праўду, выкарыстоўваючы алегорыю, аб’явіў сам Пан Езус: “Я – вінаградная лаза, а вы – галіны” (Ян 15, 5). Пра повязі ўзаемнай залежнасці нагадаў і ІІ Ватыканскі сабор: “Еднасць пілігрымуючых з тымі братамі, якія спачылі ў спакоі Хрыста, не перарываецца цалкам. Наадварот, паводле трывалай веры Касцёла, яна ўмацоўваецца дзякуючы ўзаемаабмену духоўнымі дабротамі” (LG 49). Таму і жывыя ў стане дапамагчы памерлым, і памерлыя, знаходзячыся ў стане святасці, – жывым.
Калі паглядзець з аднаго боку, то неабавязкова ўступаць у АДЧД, каб дапамагаць чыстцовым душам. Але з другога боку, дабро, здзейсненае ў супольнасці, толькі памнажаецца. Сумесныя намаганні многіх вернікаў каштуюць нашмат больш. Гэта як ускласці рукі на плечы суседа і разам з іншымі падняць цяжкі груз – аднаму такое зрабіць немагчыма.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 321 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.