ГРОДНА
Пятніца,
08 лістапада 2024 года |
Заступнік у вострай нястачы: св. Караль Барамей
Нашы заступнікі перад Богам
З вялікім клопатам і любоўю святы служыў самым бедным і патрабуючым. Будучы арцыбіскупам, будаваў бальніцы, школы для дзяцей з ніжэйшых сацыяльных класаў, фундаваў прытулкі для калек і пажылых людзей, для бяздомных і сірот. Прызначаў на гэта ўсю сваю маёмасць.
Шчодры да ўбогіх, ён сам жыў бедна. Падчас панавання чумы ў роднай мясцовасці прадаў усю сваю мэблю, нават ложак. Абмежаваўся такімі ж умовамі жыцця, якія мелі яго падапечныя ў лазарэтах. Падчас эпідэміі воспы загадаў адкрываць усе свірны і раздаваць ежу патрабуючым, з-за чаго ўдавалася накарміць 60-70 тысяч чалавек у дзень. Заклікаў аказваць дапамогу хворым, даючы ўласны прыклад наведваннем шпіталяў, здзяйсненнем духоўнай паслугі, фінансавай падтрымкай інфіцыраваных і іх сем’яў.
Св. Караль Барамей з’яўляецца заступнікам душпастыраў, катэхетаў, катэхуменаў, духоўных кіраўнікоў, біскупаў, семінарыстаў. Яго просяць аб дапамозе таксама ў выпадку чумы, захворванняў страўнікава-кішэчнага тракту.
Малады стаў кардыналам
Караль нарадзіўся 2 кастрычніка 1538 года ў Арона, на беразе возера Лага-Маджорэ (Італія). Быў 3-ім з 6-ых дзяцей у сям’і Гілберта Барамея і Маргарыты Медычы (сястры папы Пія IV), адным з важнейшых арыстакратычных родаў Ламбардзіі.
Ужо ва ўзросце 7-мі гадоў Караль быў прызначаны да духоўнага стану і атрымаў клерыцкі ўбор. Маючы 16 гадоў, стаў сіратой. Апеку над хлопцам узяў яго дзядзька кардынал Джавані Анджэла Медычы. †

Першапачаткова навучаўся ў родным замку. Пасля атрымання хатняй адукацыі паступіў ва ўніверсітэт у Павіі (Італія), які скончыў падвойным дактарантам па касцёльным і грамадскім праве. Ужо тады быў чалавекам надзвычай набожным і старанным як у веры, так і ў працы.
Як толькі дзядзьку Караля абралі на Святы Прастол, ён паклапаціўся пра перавод у Рым свайго маладога сваяка.
Ва ўзросце 21 год юнак стаў дзяржсакратаром і кардыналам, хоць не быў яшчэ ксяндзом. Асвечаны на святара толькі ў 1563 годзе. У тым жа годзе атрымаў біскупскую сакру. Яго крэда можна акрэсліць 2-ма словамі: малітва і аскетызм.
Быў адным з аўтараў рэформы Касцёла ў XVI стагоддзі, здзейсненай Трыдэнцкім саборам. Належаў таксама да кола заснавальнікаў інстытута духоўных семінарый.
Памёр у Мілане ноччу з 3 на 4 лістапада 1584 года ад малярыі. Беатыфікаваны папам Кліментам VIII у 1602 годзе, кананізаваны праз 8 гадоў папам Паўлам V.
Чаму мы можам навучыцца ў св. Караля Барамея?
Караль ішоў за Хрыстом ва ўбостве і пакоры. Выхаваны пры двары, у раскошы, ён здолеў адрачыся ад усяго. Святы вучыць нас стараннасці і адданасці ў штодзённым служэнні людзям, якіх Божы Провід ставіць на жыццёвым шляху.
Цікава!
Святому рэдка ўдавалася спаць больш за 4-5 гадзін. Мог усю ноч правесці за малітвай і роздумам. Клаўся на звычайнай койцы. Брэвіярый адгаворваў на каленях. Харчаваўся хлебам і вадой, часам спажываў гародніну. Зімой адмаўляўся ад ацяплення. Насіў валасяніцу.
З вуснаў святога
“Калі полымя Божай любові ўжо разгарэлася ў табе, не раскрывай яго паспешна, не выстаўляй на вецер. Сачы за агнём, каб не пагас і не страціў свайго цяпла” (“Acta Ecclesiae Mediolanensis”, 1599).
Літургічны ўспамін
Касцёл узгадвае св. Караля Барамея 4 лістапада.

Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 54 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.