ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Плён перэгрынацыі

Слова рэдактара

 На працягу апошніх 6-ці месяцаў фігура Маці Божай Фацімскай вандравала па вёсках і гарадах Гродзенскай дыяцэзіі. Яна наведала ўсе парафіі, сустрэлася з тысячамі вернікаў, якія радасна віталі Прыгожую Пані, што прыйшла "з мацярынскім заданнем, каб засцерагчы чалавецтва ад Божай кары”.
   У гэты час Марыя асаблівым чынам вяла католікаў з родзеншчыны да малітвы (асабліва да таго, каб наноў адкрыць Ружанец), да навяртання, святых сакрамантаў, да сустрэчы і камуніі са Стварыцелем. Кожны мог спазнаць радасць супольнага праяўлення веры, у чарговы раз упэўніцца, што існуе так шмат вызнаўцаў Хрыста, так многа прыхільнікаў Яго Маці.
Праз перэгрынацыю фацімскай фігуры Марыя імкнулася паказаць людзям веліч Божай ласкі, прыгадаць, што без яе нічога не можам учыніць. Прыйшла да нас, каб даць прыклад пакорлівасці, веры і даверу Хрысту. Наведала таксама нашы сем’і і супольнасці, дзе так часта пануе разлад, непрыязь, раскол, дзе, як сказаў некалі папа Францішак, адбываецца ІІІ сусветная вайна “па кавалках”. Мы мелі магчымасць прасіць Заступніцу, якая заўсёды адчувае людскую патрэбу, ласку ясна бачыць праўду, прыгажосць і дабрыню ды не заўважаць рэчы нязначныя, якія спакушаюць сэрца.
    Наведванне Марыі ў фацімскай фігуры ажывіла супольнасці, касцёльныя рухі і малітоўныя групы, узнесла позірк вернікаў у неба, увёўшы Божы Дух у жыццё. Перэгрынацыя стала таксама цудоўным шансам для ўнутранага аднаўлення, умацавання на шляху да святасці, памнажэння духоўных даброт і асабістага навяртання. Не адно чалавечае сэрца было моцна ўзрушана: так, нібы з яго знялі покрыва секулярызацыі і абыякавасці, каб адкрыць пласты веры, якія яшчэ дрэмлюць. Многія вернікі глыбока прынялі ў сэрца словы фацімскага паслання і пачалі рэалізаваць яго ў сваім жыцці: трываць на малітве, здзяй-сняць епітым’ю і ўзнагароджваць за грахі. У шматлікіх сем’ях нанова запанавала любоў, адзінства і згода.
    Перэгрынацыя фацімскай фігуры завяршылася. Аднак нябесная Маці застаецца з намі ў розных знаках сваёй прысутнасці – верная Правадніца Касцёла і кожнага чалавека на дарогах свайго Сына.
     
   
   Дарагія Чытачы!
    Давайце папросім Марыю, каб надалей ахоўвала нас ад псавання асабістага і грамадскага, выпрошвала ў Бога ласку веры, надзеі і любові на кожны дзень жыцця.
    Вядзі нас, Найсвяцейшая Маці, да свайго Сына. Будзь з намі цяпер і заўсёды!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.