ГРОДНА
Субота,
30 верасня 2023 года |
Настаўнік – больш чым прафесія, гэта пакліканне

Жыццёвае захапленне
Часта задумваемся, якім павінен быць настаўнік. Адказы бацькоў, дырэкцыі школы і вучняў на гэтае пытанне будуць адрознівацца.
11-класнік Андрэй Бакуноў, вучань адной з гродзенскіх школ, падкрэслівае, што ў яго разуменні ідэальны настаўнік з’яўляецца не толькі выкладчыкам свайго прадмета, але, найперш, сябрам, да якога можна звярнуцца са сваімі праблемамі, нават асабістымі. “У настаўніках, якія працуюць у маёй школе, цаню асабліва тое, што яны шукаюць індывідуальны падыход да кожнага вучня і прыкладваюць усе намаганні, каб мы сапраўды любілі іх прадметы, былі актыўныя на ўроках, не сядзелі ў чаканні званка”, – гаворыць Андрэй.
Тое, што настаўнікі – гэта не толькі прафесійная праца, але і наладжванне адносін з вучнямі, якое патрабуе поўнай уцягнутасці, пацвярджае настаўніца матэматыкі Валянціна Коўтун. “У школе нельга проста выконваць праграму, гнаць наперад згодна з планам. Трэба браць пад увагу эмацыйныя і інтэлектуальныя патрэбы вучняў, ствараць прыязную атмасферу падчас заняткаў. Калі маеш да дзяцей цёплыя, сардэчныя адносіны, лягчэй дасягнуць жаданага выніку. Толькі той, хто ставіцца да сваёй працы не проста як да прафесіі, але і як да жыццёвага захаплення, здабудзе прызнанне і аўтарытэт сярод вучняў”, – адзначае педагог. І падкрэслівае, што вучні любяць настаўнікаў у першую чаргу не за тое, чаму яны іх навучылі, але за тое, якія яны людзі. †

Асабліва важнымі каштоўнасцямі ў прафесіі настаўніка з’яўляюцца прафесіяналізм, патрыятызм, справядлівасць, адказнасць і праўдзівасць. “Настаўнік добры, чыні праўду ў любові”, – гаварыў кардынал Стэфан Вышынскі. Гэтыя словы падкрэсліваюць вялікую ролю ўвагі і клопату ў штодзённай карпатлівай дыдактычнай і педагагічнай працы.
У старажытнасці настаўніка называлі майстрам. Яго задачай было выхоўванне ў вучнях асноўных чалавечых вартасцей: дабрыні, праўды і прыгажосці. “Мы ўвесь час павінны даваць і сеяць, не чакаючы ўдзячнасці, – падкрэслівае настаўніца гісторыі Яўгенія Богуш. – Сённяшняму падрастаючаму пакаленню патрэбен шляхетны, спакойны, спагадлівы педагог, які мае адкрытае сэрца і ўсведамляе, што выхаванне – гэта справа любові, якой сучасная моладзь патрабуе больш чым калі”.
Пакліканне да настаўніцтва – вялікая адказнасць
Папа Францішак падчас адной з аўдыенцый адзначыў, што прафесія настаўніка – прыгожая, таму што дазваляе педагогам убачыць, як дзень за днём развіваюцца асобы, даручаныя іх апецы. Гэта трохі падобна на бацькоўства: па меншай меры, у духоўным сэнсе.
Святы Айцец акрэсліў сябе як іх калегу, паколькі таксама, як узгадаў, быў настаўнікам і да сёння захаваў прыемныя ўспаміны аб працы ў школе. “У асобе педагога вучні хочуць бачыць правадніка, ад якога чакаюць арыенціраў, адказаў і, у першую чаргу, добрых пытанняў, – адзначыў Папа. – У школе бясспрэчна важным з’яўляецца навучанне – кампетэнтнае і на высокім узроўні. Аднак вялікае значэнне маюць таксама міжасобасныя адносіны, якія з нашага боку павінны мець постаць адкрытасці і зычлівасці адносна ўсіх без выключэння. Акрамя таго, у абавязкі настаўніка, а тым больш настаўніка хрысціянскага, уваходзіць акружэнне мацнейшай любоўю складанейшых, слабейшых, пакрыўджаных вучняў. Езус сказаў бы: «Калі вы любіце толькі ўважлівых, добра выхаваных, якую заслугу вы будзеце мець?». Зразумела, кожны настаўнік добра сябе адчувае сярод такіх вучняў. Але ёсць і тыя, з кім мы губляем цярплівасць. І іх мы павінны любіць больш. У сучасным дэзарыентаваным грамадстве школа мусіць быць станоўчай кропкай адліку. Аднак для гэтага патрэбны настаўнікі, якія могуць надаць сэнс навучанню, не паніжаючы яго да перадачы пэўных уменняў. Яны павінны быць надзейнымі і даваць сведчанне аб чалавечнасці, навучаць вартасцям і добрым традыцыям”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 93 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.