ГРОДНА
Нядзеля,
08 верасня 2024 года |
XXVІІ Звычайная Нядзеля
З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народа: “Паслухайце іншую прыпавесць: Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджаю, вычасаў у ім давіла, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адышоў. Калі ж наблізіўся час збіраць ураджай, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць плады свае. А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі. Ён зноў паслаў яшчэ больш слугаў, і з імі ўчынілі тое самае. Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: «Пасаромеюцца сына майго». Але вінаградары, убачыўшы сына ягонага, сказалі адзін аднаму: «Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ём яго і зава- лодаем спадчынай ягонай». І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі. Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?”. Кажуць Яму: “Злодзеяў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час”. Езус кажа ім: “Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях: Той камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла; праз Пана гэта сталася і дзіўнае ў вачах нашых. Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго”.†
Мц 21, 33–43
Больш быць, чым мець
Вялікім бажком сучаснасці з’яўляецца хцівасць, і многія людзі пакланяюцца ёй. Мераюць шчасце валоданнем, думаючы, што за грошы можна атрымаць усё. Пастаяннае жаданне панавання прыводзіць да таго, што мы больш прагнем мець, чым быць.
Як належыць змагацца з хцівасцю? Калі хочам знішчыць яе ў сабе, не трэба спрабаваць замяняць яе іншымі рэчамі. Унутраную пустату можа запоўніць толькі Стварыцель. Аднак, мы павінны ўзброіцца цярплівасцю. Гэта будзе доўгі працэс, які патрабуе нястомнай малітвы і поўнага даверу да волі любячага Айца. Трэба разумець, што рэзультат варты ўсіх адмаўленняў, паколькі сэрца, якое не было запоўнена Богам, не можа ўбачыць сапраўднага жыцця.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 115 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.