ГРОДНА
Аўторак,
03 кастрычніка 2023 года |
Пераканаймася ў магутнасці Ружанца

Адразу варта прыгадаць словы св. Луцыі, візіянеркі з Фацімы: “Не існуе праблемы, якую б нельга было вырашыць пры дапамозе Ружанца”. Падчас гэтай малітвы не трэба баяцца давяраць Марыі свае радасці, клопаты і цярпенні. Наша любячая Маці заўсёды гатова прыйсці на дапамогу, але, каб зрабіць гэта, Ёй неабходны наш давер. Гэта падкрэсліў падчас адной з пілігрымак св. Ян Павел ІІ: “Адгаворваючы Ружанец, мы размаўляем з Марыяй, з даверам даручаем Ёй усе нашы клопаты і смуткі, радасці і надзеі. Яна – радасная, балесная і хвалебная, што заўсёды побач з Сынам – адначасова прысутнічае сярод нашых штодзённых спраў”. †
Многія Пантыфікі неаднаразова адзначалі, наколькі важная і каштоўная ружанцовая малітва. Леў ХІІІ у адной з энцыклік напісаў, што Ружанец – “самая дасканалая форма малітвы”, таму што яна з’яўляецца “моцнай абаронай веры, а ў таямніцах, што становяцца прадметам засяро- джання, указвае нам узнёслы ўзор дабрадзейнасцей”. Пій ХІ называў Ружанец “псалтыром Маці Божай”, “брэвіярыем Евангелля і хрысціянскага жыцця”, “містычным вянком” і “містычнай каронай”.
Св. Пій ХІІ падкрэсліваў: “Калі прагнеце супакою ў сваёй сям’і, адгаворвайце Ружанец”. А св. Ян XXIII так моцна цаніў гэтую малітву, што кожны дзень разважаў усе яе таямніцы.
Папскае навучанне паказвае не толькі значэнне Ружанца ў гісторыі Касцёла, але таксама адзначае, што ў кожную эпоху, пачынаючы з часоў, калі жыў св. Дамінік, вернікі рознымі спосабамі даследавалі гэтую малітву, робячы яе вядомай і любімай.
Сёння ўсё больш тых, хто хоча заўсёды мець пры сабе ружанец. Многія носяць яго ў выглядзе пярсцёнка ці бранзалета. Ужо існуюць ружанцы ў форме пластыкавага прамавугольніка, які нагадвае крэдытную картачку, каб зручна было насіць яго ў кашальку. Аднак нельга дапускаць, каб ружанец станавіўся выключна “набожным амулетам”, паколькі “гэтая плённая малітва, – пісаў бл. Павел VI, – не толькі вельмі эфектыўная для спынення зла і няшчасцяў ды для аддалення бедстваў, як выразна відаць з гісторыі Касцёла, але таксама рашуча ажыўляе хрысціянскае жыццё”.
Разважаючы адну з 20-ці ружанцовых таямніц, варта пастарацца знайсці сваё месца ў кожнай з іх, заўважыць пасланне, скіраванае менавіта да нас. Трэба таксама задаць сабе пытанне: ці падобна маё сэрца на Найсвяцейшае Сэрца Езуса і Беззаганнае Сэрца Марыі? Зрабіць рахунак сумлення, абудзіць жаль аб тым, што нам яшчэ так шмат не хапае. Менавіта тады Маці Божая ўлівае ў сэрца надзею, упэўніваючы, што з Ёю мы пераможам.
Дарагія Чытачы!
Стараймася штодзённа знаходзіць час на Ружанец і адгаворваць хаця б 1 дзясятак. Аднак трэба памятаць, што значна прыгажэйшым і больш плённым з’яўляецца разважанне кожнай таямніцы, бо тады, як напісаў св. Ян Павел ІІ, “Ружанец вядзе нас да сузірання таямніц веры [...], ажыўляючы любоў хрысціян да Маці Божай, яшчэ выразней скіроўвае марыйную малітву да яе мэты, якой з’яўляецца праслаўленне Хрыста”.
На заканчэнне юбілейнага года давайце прымем глыбока ў сэрца абяцанне Найсвяцейшай Панны, дадзенае 100 гадоў таму ў Фаціме: “Штодзённа маліцеся Ружанец, каб здабыць спакой для свету і канец вайны!”. Давайце пераканаемся ў магутнасці марыйнай малітвы на ўласным вопыце і падзелімся гэтым адкрыццём з іншымі. Нахай Ружанец стане малітвай усіх у кожны час і ў любым месцы на зямлі!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.