ГРОДНА
Чацвер,
03 ліпеня 2025 года |
Ці могуць католікі прымаць удзел у Фестывалі фарбаў?

Здаецца, у нашай краіне свята фарбаў носіць характар музычнага фестывалю і абмяжоўваецца толькі абсыпаннем каляровымі фарбамі без індуісцкай канатацыі. Калі так сапраўды, то сам удзел у падобнай забаве не з’яўляецца чымсьці дрэнным і, хутчэй за ўсё, не павінен пашкодзіць веруючаму чалавеку. Хоць да канца і невядома, хто з’яўляецца галоўным арганізатарам свята і якія яго намеры. Належыць таксама памятаць, што часта нявінная на першы погляд забава можа прыводзіць да сур’ёзных па наступствах праблем духоўнай прыроды. У сувязі з гэтым, тым, хто ўдзельнічае ў дадзенай забаве, а таксама задумваецца аб удзеле ў ёй, трэба мець шырока адкрытыя вочы і вушы. Няма стопрацэнтнай упэўненасці, што пры нагодзе падобнага фестывалю не будуць распаўсюджвацца элементы індуісцкай духоўнасці ці спірытуалізму, што можа паставіць веруючага чалавека ў небяспеку аслаблення або страты веры, ці, не дай Бог, адкрыць на дзеянне дэманаў. Зрэшты, асцярожнасць і чуйнасць – правільныя паводзіны верніка ў адносінах да ўсяго, што новае і адрозніваецца ад хрысціянства. Дапамогай у прыняцці рашэння аб удзеле ў падобных падзеях, а таксама іх маральнай ацэнцы можа быць пастаноўка пытання: ці з’яўляецца Езус Хрыстус выключным Панам? Ці нічога не аддзяляе мяне ад Яго? Немалаважна таксама практыкаванне сакраментальнага жыцця, малітвы і запрашэнне Бога да прысутнасці ва ўсіх без выключэння сферах жыцця, у тым ліку на святкаванні па-за касцёлам.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 182 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.