ГРОДНА
Субота,
19 красавіка 2025 года |
Варта ведаць (103)
• Св. папа Ян ХХІІІ абвешчаны заступнікам італьянскіх узброеных сіл. Пантыфікат Святога Айца працягваўся з 28 кастрычніка 1958 да 3 чэрвеня 1963 года. Раней ён працаваў у дыпламатыі Апостальскай Сталіцы (быў, між іншым, апостальскім дэлегатам у Балгарыі і Турцыі, а затым нунцыем у Францыі). Пасля выконваў абавязкі патрыярха Венецыі. Яго беатыфікаваў 3 верасня 2000 года папа Ян Павел ІІ, а кананізаваў 27 красавіка 2014 года папа Францішак.†
• У Эрдэнэце (Манголія) узнікла каталіцкая парафія Божай Міласэрнасці. Яе афіцыйна ўстанавіў апостальскі прэфект Улан-Батора біскуп Венсэслао С. Падзілья СІСМ. Гэта адна з 3-ох новых парафій, якія павінны быць створаны ў бягучым годзе ў Манголіі. Хоць першая каталіцкая тэрытарыяльная адзінка ў гэтай краіне паўстала амаль 100 гадоў таму, на самой справе Касцёл там не існаваў. Яго нараджэнне стала магчымым толькі пасля ўпадку камуністычнага рэжыму і распачацця дэмакратычных змен у 1990 годзе. Тады сюды прыбылі першыя місіянеры. Сёння Касцёл у Манголіі налічвае больш за 1,3 тыс. вернікаў.
• У горным горадзе Фарайя (Ліван), заселеным пераважна хрысціянамі, устаноўлены і асвечаны найбуйнейшы ў свеце помнік святому. Статуя важыць 40 тон, мае 27 метраў у вышыню і 9,5 у шырыню. Яе аўтар – мясцовы скульптар Наіф Алван. Помнік узведзены ў знак падзякі за апеку і атрыманыя ласкі праз заступніцтва св. Шарбеля, які з’яўляецца адной з самых вядомых постацей ліванскай Царквы.
• Неўзабаве кінакампанія “Netflix” распачне здымкі фільма пра Святога Айца Францішка пад назвай “The Pope” (“Папа”). Стужка прадставіць не толькі яго абранне на Апостальскі Пасад, але таксама і жыццё перад пантыфікатам у якасці арцыбіскупа Буэнас-Айрэса (Аргенціна). Ужо вядома, хто сыграе галоўнага героя фільма. На ролю папы Францішка зацверджаны валійскі акцёр Джонатан Прайс, які здымаўся ў “Піратах Карыбскага мора”, “Табу” і нават у адным з цыклаў пра Джэймса Бонда (“Заўтра не памрэ ніколі”). Мяркуецца, што фільм будзе зняты ў фармаце серыяла.
• Кардынал Луіс Антоніа Тагле носіць стулу, выкананую з рэшткаў матэрыялаў. Яе святар атрымаў у падарунак ад адной з жыхарак трушчоб Манілы (Філіпіны). Яшчэ 10 гадоў таму падчас візіту ў краіну, дзе пражывае шмат бедных людзей, мітрапаліт сталічнай архідыяцэзіі размаўляў з Сінціяй Кабрэра, якая займаецца дадзеным рамяством. Тады іерарх і папрасіў жанчыну вырабіць для яго такую стулу. Майстрыха выканала заказ праз 2 гады, але не ведала, як перадаць яго кардыналу. Яна змагла асабіста ўручыць вырабленую стулу толькі падчас кангрэсу новай евангелізацыі, які нядаўна адбыўся ў Філіпінах.
credo.pro; pch24.pl; niedziela.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 257 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.