ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (146)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Езус нагадвае нам, што Яго шлях – гэта шлях любові, і не існуе сапраўднай любові без адрачэння ад сябе. Мы, хрысціяне, пакліканы не да таго, каб паддавацца бачанню гэтага свету, але каб яшчэ глыбей усведамляць неабходнасць пераадольвання цяжкасцей імкнення супраць плыні і ўгару.
    Пан папярэджвае: “Бо той, хто хоча жыццё сваё зберагчы, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той знойдзе яго” (Мц 16, 25). У гэтым парадоксе заключана залатое правіла, якое Бог упісаў у чалавечую прыроду, створаную ў Хрысце: толькі любоў дае сэнс і шчасце жыццю. Растраціць свае таленты, сілы і час толькі каб зберагчы, захаваць і рэалізаваць саміх сябе – гэта сапраўдны шлях да згубы або да сумнага і бясплоднага існавання. Калі ж мы жывём для Пана і будуем сваё жыццё на любові, як рабіў Езус, зможам адчуць смак праўдзівай радасці.
Фрагмент прамовы падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, 03.09.2017  


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Першым асяроддзем, у якім ад заранку дзяцінства пачынаецца працэс выхавання ў веры, з’яўляецца сям’я. Добра, калі менавіта ад бацькоў дзіця вучыцца знаку крыжа і малітве, паступова пазнае асноўныя праўды веры і атрымлівае веды пра Касцёл. Нават самым найлепшым чынам арганізаваная парафіяльная катэхеза не заменіць дзіцяці прыкладу бацькоў, якія разам кленчаць для малітвы, наведваюць нядзельную св. Імшу, рэгулярна прыступаюць да сакрамантаў і старанна спаўняюць іншыя рэлігійныя практыкі. Важна і тое, каб у хрысціянскіх сем’ях панавала атмасфера згоды і любові, дабрыні і міру, узаемнай павагі і падтрымкі ў цяжкасцях.
    Святы Касцёл прыходзіць з дапамогай бацькам, рупліва і трывала рэалізуючы давераную яму місію выхавання і навучання, між іншым, праз сістэматычную катэхізацыю дзяцей і моладзі. На ўроках рэлігіі, арганізаваных парафіямі, маладыя людзі паступова пазнаюць Асобу і навуку Езуса Хрыста, вучацца прымаць актыўны ўдзел у літургіі і прыступаць да святых сакрамантаў, паглыбляюць жыццё малітвы і выхоўваюць уласнае сумленне. Так дзеці і моладзь узрастаюць у веры і становяцца сапраўднымі вучнямі Хрыста.
Фрагмент пастырскага ліста на распачацце новага 2017/2018 навучальнага і катэхетычнага года

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.