ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

XXV Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць: “Валадарства Нябеснае падобнае да гаспадара дому, які выйшаў на світанні наняць работнікаў у вінаграднік свой. Дамовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, ён паслаў іх у вінаграднік свой. Пасля ён выйшаў каля трэцяй гадзіны і, убачыўшы іншых, якія стаялі на рынку без працы, cказаў ім: «Ідзіце і вы ў вінаграднік мой, і я справядліва заплачу вам». Яны пайшлі. Зноў выйшаўшы каля шостай і дзявятай гадзіны, зрабіў тое самае. Выйшаўшы каля адзінаццатай гадзіны, ён знайшоў іншых, якія стаялі без працы, і сказаў ім: «Чаму вы стаіце тут цэлы дзень без працы?». Яны сказалі яму: «Нас ніхто не наняў». Ён кажа ім: «Ідзіце і вы ў вінаграднік». Калі ж настаў вечар, гаспадар вінаградніку сказаў свайму эканому: «Пакліч работнікаў і заплаці, пачаўшы з апошніх да першых». I тыя, хто прыйшоў каля адзінаццатай гадзіны, атрымалі па дынары. Тыя, што прыйшлі першымі, думалі, што атрымаюць больш, але яны таксама атрымалі па дынары. Узяўшы, яны пачалі наракаць на гаспадара дому, кажучы: «Гэтыя апошнія працавалі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, якія перанеслі цяжкі дзень і спёку». У адказ ён сказаў аднаму з іх: «Дружа, я не крыўджу цябе. Хіба не аб дынары ты дамаўляўся са мною? Вазьмі сваё і ідзі. Я ж хачу даць гэтаму апошняму так, як і табе. Ці ж не дазволена мне рабіць са сваім тое, што хачу? Ці вока тваё зайздросціць, што я добры?». Гэтак апошнія будуць першымі, а першыя – апошнімі”.
Мц 20, 1–16а

Умейма цешыцца радасцю бліжняга
    Умейма цешыцца радасцю бліжняга “Ці вока тваё зайздросціць, што я добры?”. Гэтыя словы гаспадара вінаградніку з прыпавесці Езуса папярэджваюць аб небяспецы зайздрасці да бліжняга ў валоданні Божай ласкай, што з’яўляецца грахом супраць Святога Духа. Усім без выключэння людзям добры Пан падрыхтаваў найвялікшы дар – вечнае шчасце ў Яго Валадарстве. Гэтага не зразумелі наёмныя работнікі, якія працавалі цэлы дзень, але атрымалі столькі ж, як і тыя, хто адрабіў толькі гадзіну.
    На першы погляд іх нараканні выдаюцца слушнымі. Аднак Бог аднолькава любіць усіх людзей і хоча збаўлення кожнага чалавека. Ці можна зайздросціць у асягненні Божага Валадарства, напрыклад, людзям сталага ўзросту, якія перажылі вайну, пераслед веры, цяжар жыцця, малым дзецям, якія памерлі амаль адразу пасля хросту? Мы павінны быць добразычлівымі да іншых і за ўсё дзякаваць нашаму Нябеснаму Айцу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.