ГРОДНА
Серада,
09 кастрычніка 2024 года |
XXIV Звычайная Нядзеля
З Eвангелля св. Мацвея
Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: “Пане, калі мой брат будзе грашыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў?”. Езус адказвае яму: “Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў. Таму Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які захацеў разлічыцца са сваімі слугамі. Калі ён пачаў разлічвацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў яму дзесяць тысяч талантаў. Паколькі той не меў чым заплаціць, то гаспадар загадаў прадаць яго і жонку, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць. Тады, упаўшы, слуга кланяўся перад ім і казаў: «Будзь велікадушны да мяне, і ўсё табе аддам». Гаспадар, злітаваўшыся над гэтым слугою, адпусціў яго і дараваў яму доўг. А калі гэты слуга выйшаў, знайшоў аднаго з сабратоў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: «Аддай мне, што вінен». Тады сабрат яго ўпаў да ног ягоных і маліў яго, кажучы: «Будзь велікадушны да мяне, і аддам табе». Але той не захацеў, а пайшоў і пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць доўгу. Сабраты яго, убачыўшы, што здарылася, засмуціліся і, прыйшоўшы, расказалі гаспадару свайму ўсё, што cталася. Тады гас- падар ягоны паклікаў яго і сказаў: «Нягодны слуга! Увесь твой доўг я дараваў табе, таму што ты папрасіў мяне; ці ж не належала і табе змілавацца над сабратам тваім, як і я змілаваўся над табою?». I, разгневаўшыся, гаспадар ягоны аддаў яго мучыцелям, пакуль не верне яму ўсяго доўгу. Так і Айцец Мой Нябесны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца вашага не даруе брату свайму”.†
Мц 18, 21–35
Доўг велікадушнасці
Колькі разоў трэба прабачыць? Можна сказаць, недарэчнае пытанне. Калі чалавек міласэрны, то ён заўсёды прабачыць бліжняму. Цяжка сабе ўявіць асобу, якая б у аднолькавых абставінах аднаму прабачыла, а другому – не. Ці такую, якая б мела ў жыцці “перыяды прабачэння” і “перыяды непрабачэння”. Вельмі часта чалавек прабачае толькі на словах.
Шмат гадоў таму ў вырашэнні крыўды і несправядлівасці з боку іншых народы Бліжняга Усходу кіраваліся прынцыпам “вока за вока, зуб за зуб”. Кроўная помста была звычайнай справай. Аднак з праблемай непрабачэння ці жаданнем пакараць за крыўды сёння можна часта сустрэцца і ў нашым культурным асяроддзі. На колькі помслівых думак супраць бліжніх мы згаджаемся ў сэрцы? Колькі разоў пераходзім вуліцу, каб толькі не сустрэцца з крыўдзіцелямі? Колькі праклёнаў гучыць у іх адрас з нашых вуснаў? “Будзьце ж міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36).

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 84 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.