ГРОДНА
Нядзеля,
24 верасня 2023 года |
Спінэры: карысць ці шкода?
Ці могуць спінэры (забаўляльныя круцільныя цацкі) нанесці шкоду дзіцяці?
Прапаную для пачатку звярнуцца да гісторыі ўзнікнення спінэраў. Вікіпедыя прадстаўляе 2 версіі, якія прыпісваюць аўтарства Кэтрын Хэцінгер, інжынеру-хіміку па адукацыі, што стварыла гэтую цацку яшчэ ў 1990-я гады. У інтэрв’ю для амерыканскай газеты “The New York Times” яна сказала: ідэя спінэра прыйшла да яе пасля таго, як убачыла ў Ізраілі арабскіх хлопчыкаў, што кідалі камяні ў паліцэйскіх. У адказ на гэта ёй захацелася стварыць цацку, якая б дапамагала дзецям пазбаўляцца назапашанай энергіі. У той жа час у інтэрв’ю для брытанскай газеты “The Guardian” жанчына адзначыла, што стварыла цацку для сваёй дачкі, каб дапамагчы ёй абстрагавацца ад сіндрома паталагічнай мышачнай стамляльнасці, на які тая пакутавала. †
Сёння сапраўды можна сустрэць шмат публікацый, дзе гаворка ідзе пра пазітыўнае ўздзеянне спінэраў. Напрыклад, што яны дапамагаюць зняць стрэс асобам у дэпрэсіі і прыносяць карысць аутыстам. Часта таксама можна спаткаць выказванні, што гульня са спінэрам дапамагае дзіцяці быць больш сканцэнтраваным, калі гэта неабходна. Негатыўных артыкулаў, дзе адзначаюць, што спінэры – гэта выдумка д’ябла, таксама хапае. Але на сённяшні момант афіцыйнага вучэння Касцёла на тэму выкарыстання спінэраў няма.
Думаю, добрай аналогіяй да карыстання спінэрам з’яўляецца прыклад з інтэрнэтам. У сусветнай павуціне сустракаецца шмат пазнавальных, хрысціянскіх сайтаў. А ёсць дэструктыўныя, бессэнсоўныя і амаральныя. І пытанне добрага ці дрэннага ўздзеяння інтэрнэта толькі ў тым, якія старонкі мы праглядваем і дзеля чаго. Падобна і з выкарыстаннем тэлефона, камп’ютара, Playstation ці таго ж спінэра.
Сам па сабе ён не з’яўляецца чымсьці дрэнным. Уся справа ў тым, як яго выкарыстоўваць. Калі з-за цацкі дзіця закінула свае штодзённыя абавязкі і хобі, тады сапраўды варта адмежаваць яго ад гэтай забаўкі. Калі ж спінэр спрыяе зняццю стрэсу, дапамагае адцягнуць увагу дзіцяці ад празмернага сяджэння за камп’ютарам і павысіць узровень канцэнтрацыі, не бачу шкоды ў яго выкарыстанні. А дазваляць маладым людзям гуляць са спінэрам ці не – вырашаць, канешне, бацькам у залежнасці ад таго, як гэтая цацка ўплывае на іх дзяцей.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 99 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.