ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

З каталіцкага друку (146)

Прэса

35 мільёнаў падпісчыкаў
   на “папскі” Twitter

   Такая лічба інтэрнэт-карыстальнікаў, якія сочаць за акаўнтам Папы Рымскага ў сацыяльнай сетцы, была зарэгістравана ў ліпені бягучага года.
Да гэтага часу на профілі @Pontifex з’явілася больш за 10 тысяч запісаў на 9-ці мовах: англійскай, арабскай, французскай, іспанскай, лацінскай, нямецкай, польскай, партугальскай і італьянскай. Цікава, што лічба падпісчыкаў ад 33-ох да 34-ох мільёнаў расла амаль 3 месяцы, а ад 34-ох да 35-ці мільёнаў – усяго 30 дзён. Найбольшая частка наведвальнікаў у гэты перыяд далучылася да англамоўнай версіі.

Фільм з удзелам
“Ружанец да межаў”

   
Праект пад такой назвай рыхтуецца ў Польшчы. Яго галоўная мэта – агарнуць усю краіну ружанцовай малітвай.
На заканчэнне святкавання 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, у свята Маці Божай Ружанцовай (7 кастрычніка), палякі будуць маліцца за выратаванне сваёй Радзімы і ўсяго свету. Ахвотныя адправяцца ў “пункты малітвы”, што будуць размешчаны праз кожны кіламетр уздоўж усёй мяжы Польшчы, якая налічвае больш за 3,5 тысячы кіламетраў.
    “Марыя з’яўляецца Каралевай Польшчы. У крытычныя моманты гісторыі Яна заўсёды была побач, а мы былі з Ёй. Як ратунак для свету, Маці Божая паказвае на ружанцовую малітву. Мы верым, што нам удасца такім чынам адказаць на Яе заклік”, – адзначаюць ініцыятары акцыі.

naszdziennikУ Вастрабрамскай капліцы
плануецца рэстаўрацыя

   
Аднаўленчыя працы распачнуцца ў наступным годзе і працягнуцца да 2020 года.
“Мы адновім не толькі адзін з найкаштоўнейшых сакральных аб’ектаў, але і створым больш зручныя ўмовы для пілігрымаў і турыстаў”, – адзначыў арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас.
    Падчас рамонту, між іншым, будзе ўстаноўлены ліфт, што дазволіць наведваць капліцу асобам з абмежаванымі магчымасцямі. Абраз Маці Божай Вастрабрамскай змесцяць за спецыяльным шклом.
    У прылягаючым да капліцы касцёле св. Тэрэзы адновяць вітражы, насценны жывапіс, скляпенні, цэнтральныя дзверы. У святыні таксама будзе падрыхтавана экспазіцыя скарбніцы Вострай Брамы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.