ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Слова для Жыцця (145)
Папа Францішак
“Езус здзяйсняе “духоўны рэнтген” нашага сэрца, што з’яўляецца зямлёю, на якую падае зерне Слова. Падобна як глеба, нашае сэрца можа быць добрым, і тады Слова прыносіць плён, але можа быць таксама камяністым, непранікальным.
Паміж урадлівай раллёй і дарогай, асфальтам, ёсць яшчэ 2 прамежкавыя станы зямлі, якія ў рознай ступені мы можам утрымліваць у сабе. Першы – камяністая зямля. Гэта месца, дзе зерне прарасло, але не змагло глыбока запусціць карані. Такім з’яўляецца павярхоўнае сэрца, у якім камяні ляноты пераважаюць над добрай глебай, у ім любоў нясталая і часовая. Існуе яшчэ апошняя зямля – цярністая, поўная пустазелля, што заглушае культурныя расліны. Калі мы яго культывуем, то прыглушаем рост Бога ў нас. Трэба вырваць гэтыя хмызнякі, бо ў адваротным выпадку Слова не прынясе плёну.
Фрагмент разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі”, 16.07.2017 †

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
Тыя, хто Вас сапраўды кахае, ставяць патрабаванні. Ведаеце, чаму моладзь усяго свету так любіла папу Яна Паўла ІІ? Таму, што ён не гаварыў кампліменты, а ставіў патрабаванні. Пантыфік казаў проста: “Вы павінны ад сябе вымагаць, нават калі іншыя ад Вас не вымагаюць”. Маладыя людзі апладзіравалі Святому Айцу і яшчэ больш яго любілі, бо гэта былі словы праўды.
Пан Бог таксама ставіць перад намі патрабаванні, бо хоча, каб мы былі добрымі, справядлівымі і шчаслівымі людзьмі. Нават калі Ён дапускае розныя выпрабаванні, а часам цяжкія і балючыя досведы, то чыніць гэта з любові. Прагне, каб мы выйшлі са складаных сітуацый пераможцамі, загартаванымі духоўна і поўнымі Божай моцы.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасці 400-годдзя парафіі ў Крамяніцы, 15.07.2017
Кс. бп Юзаф Станеўскі
Кожнае насілле з’яўляецца падманам, таму што супярэчыць праўдзе нашай чалавечнасці. Супакой – справа не толькі справядлівасці, але ў першую чаргу міласэрнай любові. Таму свет павінен зразумець, што сапраўдны супакой грунтуецца на запаведзі любові Бога і іншага чалавека – нашага бліжняга, незалежна ад яго нацыянальнай ці рэлігійнай прыналежнасці, прафесіі ці маёмасці. Без выканання 2-юх гэтых запаведзей загіне ўсё чалавецтва. Таму давайце праз мучаніцтва нашых братоў і сясцёр ды праз заступніцтва бласлаўлёных маліць Бога аб дары супакою ў нашых сэрцах, сем’ях і народзе.
Фрагмент казання, прамоўленага падчас памятнай урачыстасці ў Навумавічах, 15.07.2017
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.