ГРОДНА
Нядзеля,
08 верасня 2024 года |
XVIІ Звычайная Нядзеля
З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў народу: “Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле. Яшчэ Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе”. †
Мц 13, 44–46
Крыніца сапраўднага шчасця – у Пану
У пошуках уласнага шчасця мы вольныя і маем права выбіраць тое, што лічым найлепшым. Але ў той жа час гэтая вольнасць можа стаць перашкодай для дасягнення сапраўднага шчасця, якое мае крыніцу ў Стварыцелі. Што рабіць, каб гэтага не адбылося? Трэба стаць падобнымі да герояў сённяшняга Евангелля: чалавека, што купляе поле, на якім схаваў знойдзены скарб, ці купца, што шукае каштоўных пярлін і пакідае ўсё, каб набыць найпрыгажэйшы скарб – Нябеснае Валадарства.
Бог прагне, каб кожны быў шчаслівы. Таму мае сэнс інвеставаць у тое, што набліжае нас да Яго, не звяртаючы ўвагі на тое, што ў вачах іншых мы рызыкуем і можам страціць усё. Магчыма, пакуль скарб Божага Валадарства закрыты і для нашых вачэй. Але дзеля яго варта аддаць усё, бо менавіта там мы зможам дасягнуць і спазнаць сапраўдную радасць і сапраўднае шчасце.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 115 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.