ГРОДНА
Серада,
19 лютага 2025 года |
Чаму Маці Божая аб’яўляецца ў цудадзейных абразах?

Людзі вераць і на ўласныя вочы пераконваюцца ў гаючай сіле малітвы да Марыі, якая сапраўды шмат чыніць для чалавека, дадае адвагі кожнаму, хто да Яе прыходзіць. Маці Божая моцна прагне, каб, нягледзячы на цяжкасці, вернікі крочылі да Неба. Няхай пацвярджэннем гэтай праўды будзе апавяданне Бруна Фэрэра “Па прыкладзе Марыі”. †
Аднойчы ноччу мне прысніўся незвычайны сон. Я ўбачыў доўгі шлях, які цягнуўся з зямлі ўверх і, накіроўваючыся да неба, знікаў у аблоках. Але гэта быў не просты шлях – поўны перашкод, усыпаны іржавымі цвікамі, каменнем, вострымі і рэжучымі кавалкамі шкла. Людзі ішлі гэтай дарогай басанож. Цвікі ўпіваліся ў цела. У многіх былі акрываўленыя ступні. Кожны крок выклікаў боль. Але нягледзячы на гэта, людзі не здаваліся, бо моцна хацелі трапіць ў Нябёсы.
Потым у сне я ўбачыў Хрыста, які ішоў наперадзе. Ён таксама крочыў басанож. Павольна, але ўпэўнена, ніразу не параніўшы ногі. Езус ішоў і ішоў. Нарэшце Хрыстос дасягнуў неба і сеў там на вялікі залаты трон. Ён глядзеў уніз, назіраючы за тымі, хто падымаўся. Позіркам і жэстамі запрашаў іх да сябе.
Адразу пасля Збаўцы ішла Марыя, Яго Маці. Яна ішла яшчэ хутчэй, чым Езус, бо ставіла свае ступні на сляды, пакінутыя Сынам. Такім чынам Марыя хутка дайшла да Хрыста, які пасадзіў Яе на вялікім крэсле па правым баку. Найсвяцейшая Панна таксама стала падбадзёрваць тых, хто падымаўся, заклікаючы ўсіх рухацца па слядах, пакінутых Езусам: гэтаксама, як рабіла Яна. Разумныя людзі паслухалі, і таму хутка крочылі ўверх. Іншыя ж часта спыняліся, скардзіліся на раны, а часам і цалкам здаваліся і падалі на абочыне дарогі, пераадоленыя смуткам…
Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі.
На пытанні заўсёды гатовыя адказаць салезіянкі са Смаргоні.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 316 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.