ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (145)

Прэса

У Панаме прэзентавалі
гімн Сусветных дзён
моладзі 2019

   Яго афіцыйная прэм’ера адбылася падчас 47-ай сустрэчы “Вячэра Хлеб і Віно”.
Аўтар тэксту і музыкі гімна “Няхай мне станецца паводле Твайго слова” – панамец Абдыэль Хімэнэс. Твор быў выбраны сярод 56-ці варыянтаў, дасланых у межах аб’яўленага конкурсу.
    “Мы шукалі той, які як мага лепш адлюструе, чым з’яўляецца Касцёл, а таксама нагадае заклік папы Францішка на бліжэйшыя СДМ”, – адзначыў генеральны сакратар арганізацыйнага камітэта СДМ у Панаме Біктар Чанг Гансалес.

Фільм з удзелам
Пантыфіка прадстаўлены
на прэмію “Оскар”

   
Паказ кінастужкі “Papa Francesco: La mia idea di arte” (“Папа Францішак: мая ідэя мастацтва”) адбыўся ў Ватыканскіх музеях.
Дакументальная 45-хвілінная стужка знята на падставе размоў са Святым Айцом, якія правяла аўтар з Італіі Тыцыяна Лупі і аргенцінскі акцёр Алехандра Мармі. У фільме ідзе гаворка пра 11 знакамітых твораў розных гістарычных перыядаў з Ватыканскіх музеяў, на фоне якіх папа Францішак паказвае сваё бачанне і разуменне мастацтва. Святы Айцец разглядае яго з аднаго боку як прыладу евангелізацыі, а з другога – як спосаб супраціўлення культуры непрымання.

Турынская плашчаніца
вывучана на атамным узроўні

   
У выніку даследаванняў група італьянскіх навукоўцаў прыйшла да высновы, што Турынская плашчаніца кантактавала з крывёй жорстка забітага чалавека.
“Мы засяродзіліся асаблівым чынам на частках матэрыялу, што аддалены ад плям бачных пад аптычным мікраскопам, – патлумачыў адзін з вучоных Элвіа Карліна. – Шукалі наначасціцы арганічнай прыроды. Знойдзеныя на палатне элементы ўказваюць на біялагічнае паходжанне і з’яўляюцца ў заўважаных прапорцыях у крыві асоб падчас цяжкай траўмы, пасля катаванняў”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.