ГРОДНА
Субота,
02 снежня 2023 года |
Прыгоды кіроўцы католіка

Як прывёў пратэстанта ў касцёл
Алег Сенкель з Гродна займаецца грузаперавозкамі 8 гадоў. У гэтым яму дапамагае жонка – вядзе бухулік. Разам з 2-ма маленькімі сынамі яны кожны раз чакаюць тату з дарогі на гарачую вячэру.
Алег стараецца не затрымлівацца ў шляху, каб максімальна больш часу праводзіць з сям’ёй. Выхадныя дні – па мажлівасці дома, таму да гэтага часу імкнецца вярнуцца з рэйса. Але здараюцца розныя выпадкі. Калі-некалі даводзіцца спыняцца ў чужой краіне. І тады Алег шукае парк ці стаянку паблізу касцёла, каб пайсці ў нядзелю на св. Імшу. Адзначае, што вельмі важна запланаваць “святы дзень святкаваць”, як прадпісана ІІІ Божай запаведдзю. †

“Некалькі разоў я спыняўся на выхадных у Додрэхце, у Галандыі, – распавядае кіроўца. – Уладальнік кампаніі, да якога я ехаў, – ратэстант. Неаднаразова ён падвозіў мяне па просьбе ў касцёл. Першапачаткова чакаў на вуліцы, не згаджаючыся зайсці ўнутр. А апошні раз ён быў з жонкай і дзецьмі. Пасля св. Імшы якраз адпраўлялася маёвае набажэнства, выстаўляўся Найсвяцейшы Сакрамант. Стала неяк няёмка, што людзі чакаюць мяне столькі часу. І я выйшаў на хвілінку і запрасіў іх у святыню. Яны зайшлі… Бачыў, наколькі іх гэта ўразіла. І быў тым вельмі ўсцешаны”.
Жанчына ў арнаце?!
Па словах Алега, часам даводзіцца пераадолець 5–10 км пешшу, каб, увогуле, знайсці касцёл. “Аднойчы іду я па Гановеры, у Германіі, і бачу святыню, – успамінае. – Здаецца, нічым не адрозніваецца ад каталіцкай. Заходжу і бачу ля алтара… жанчыну ў арнаце! Адпраўляе св. Імшу. Спярша я замешкаўся, а потым зразумеў: знаходжуся ў пратэстанцкай святыні. Выйшаў і, на шчасце, літаральна праз метраў 300 натрапіў на касцёл”.
У размове з Алегам высвятляецца, што ў Еўропе вельмі часта каталіцкія святыні закрытыя на працягу дня, адкрываюцца толькі падчас цэлебрацыі св. Імшы. Іншая справа – у Польшчы, дзе і духавенства на вуліцах сустрэнеш часцей. Алег нават зрабіў сабе пастанову: як убачыць манаха ці законную сястру, моліцца ў інтэнцыі кансэкраванай асобы “Ойча наш”.
Кучаравыя валасы Маці Божай
Як адзначае Алег, у любым касцёле свету той жа парадак літургіі, тыя ж мелодыі – адрозніваецца толькі мова. Але ў сэрцы ты ўсё роўна разумееш сэнс усяго, што адбываецца, і таму свабодна злучаешся з прысутнымі ў вялікай таямніцы веры.
“У Бельгіі, у Антверпэне, я трапіў на св. Імшу ў грэка-каталіцкую святыню, – распавядае Алег. – І, як гэта не дзіўна гучыць, пачуў там… родную мову! Так далёка: больш за паўтары тысячы кіламетраў ад дома. На Эўхарыстыю сабралася беларуская дыяспара. Больш за ўсё мяне ўразіла, што на літургіі прысутнічалі і бельгійцы. Спецыяльна для іх святар чытаў Евангелле на балонскай мове. Пасля таго, як св. Імша скончылася, я не мог не пацікавіцца ў бельгійцаў, чаму яны прыходзяць на літургію, якая цэлебруецца на незразумелай ім мове. І што яны адказалі?
«У вас на малітве адчуваем сакрум»”.
Суразмоўца з захапленнем узгадвае некаторыя асаблівасці ментальнасці “замежнай” веры, якія яго ашаламілі: “У Германіі здзівіла, што святую Камунію вернікі атрымліваюць у рукі і толькі пасля прымаюць да вуснаў. А ў Іспаніі ўразілі фігуры ў святыні. Яны выглядаюць як лялькі! Маці Божая – з вялікай пышнай прычоскай, кучаравымі светлымі валасамі, у струменістай блакітнай сукенцы. Фігуры не такія, як у нас, выразаныя з дрэва ці каменя, а ў прыгожым адзенні, парыках. Аказваецца, вернікі нават час ад часу мяняюць на іх нарады”.
Начлег у плябаніі
Алег з неахвотай успамінае дарожна-транспартнае здарэнне, у якое трапіў за мяжой. Прызнаецца, што падчас малітвы душу ахінаў супакой. Нібы хтосьці запэўніваў, што ўсё будзе добра. І дадае: заўсёды адчувае Божую апеку.
“Памятаю, аднойчы на зваротным шляху ў мяне зламаўся аўтамабіль. Прыехаў я ў аўтасервіс, а там працоўны дзень ужо скончыўся. Што ж, падумаў, вымушаны буду затрымацца. Пачаў шукаць начлег. І вось іду я вуліцамі горада Слубіцы, гэта было ў Польшчы, бачу касцёл, дзе гарыць святло. А ўжо змяркалася. Мяне гэта здзівіла. Зайшоў у святыню, памаліўся. Моладзь якраз рэпеціравала інсцэніраваны Крыжовы шлях. Паблізу стаяў святар. Я падышоў да яго, прывітаўся. І спытаў, ці знойдзецца для мяне які арэндны пакой, каб пераначаваць. Святар патлумачыў, што ў гэты час у парафіі праходзяць рэкалекцыі, таму шмат гасцей і месца, на жаль, няма. Я падзякаваў, укленчыў перад табернаклем і ўжо сабраўся пакінуць святыню, як ён аклікнуў мяне: «Пачакай! Хоць, ведаеш… будзе адно месца». Я вельмі ўзрадаваўся і пайшоў за ім. Святар прывёў мяне ў пакой у плябаніі і сказаў: «Тут пераначуеш». Раніцай я склаў ахвяру і разгаварыўся з закрыстыянінам. Распавёў яму пра ўчарашні выпадак, на што той усміхнуўся і сказаў: «А я думаю, чаго гэта ксёндз палез на гарышча са спальным мяшком»…”.
Алег упэўнены, што вера дапамагае ў дарозе пераадольваць усе цяжкасці, разлуку. “Я заўсёды малюся за сваю сям’ю, калі знаходжуся ў ад’ездзе, не побач, – гаворыць ён. – Жонка са свайго боку таксама абяцае малітоўную падтрымку. І я яе адчуваю”.
Ікона на мытні і набожны паліцэйскі
Алег аб’ездзіў Расію, Украіну, Польшчу, Літву, Балгарыю, Румынію, Грэцыю, Германію, Бельгію, Нідэрланды, Францыю, Іспанію, Чэхію, Аўстрыю, Швейцарыю. Як заўважае, усе гэтыя краіны – хрысціянскія. “Балгарыя – праваслаўная. Памятаю, на мытні вісела вялікая ікона, – узгадвае ён. – Нямецкая Баварыя – каталіцкая. У дарозе мяне аднойчы спыніў паліцэйскі і прывітаўся: «Grüß Gott!», што ў перакладзе з нямецкай на беларускую – «Шчасці Божа!». Вельмі прыемна”.
Па словах кіроўцы, дарога фарміруе, дае разуменне жыцця. “Едзеш і дзівішся, як Бог стварыў гэты свет. Ён нібы і такі вялікі, і ў той жа час такі маленькі… Работа, без сумненняў, у мяне цікавая. Я, напэўна, і падаўся ў кіроўцы, таму што не магу сядзець на месцы, мяне заўсёды цягне кудысьці наперад. Але, усё-ткі, лепш падарожнічаць з сям’ёй. У пілігрымцы, напрыклад”, – дадае ў задуменні і ўсміхаецца.
Жанчына ў арнаце?!
Па словах Алега, часам даводзіцца пераадолець 5–10 км пешшу, каб, увогуле, знайсці касцёл. “Аднойчы іду я па Гановеры, у Германіі, і бачу святыню, – успамінае. – Здаецца, нічым не адрозніваецца ад каталіцкай. Заходжу і бачу ля алтара… жанчыну ў арнаце! Адпраўляе св. Імшу. Спярша я замешкаўся, а потым зразумеў: знаходжуся ў пратэстанцкай святыні. Выйшаў і, на шчасце, літаральна праз метраў 300 натрапіў на касцёл”.
У размове з Алегам высвятляецца, што ў Еўропе вельмі часта каталіцкія святыні закрытыя на працягу дня, адкрываюцца толькі падчас цэлебрацыі св. Імшы. Іншая справа – у Польшчы, дзе і духавенства на вуліцах сустрэнеш часцей. Алег нават зрабіў сабе пастанову: як убачыць манаха ці законную сястру, моліцца ў інтэнцыі кансэкраванай асобы “Ойча наш”.
Кучаравыя валасы Маці Божай

“У Бельгіі, у Антверпэне, я трапіў на св. Імшу ў грэка-каталіцкую святыню, – распавядае Алег. – І, як гэта не дзіўна гучыць, пачуў там… родную мову! Так далёка: больш за паўтары тысячы кіламетраў ад дома. На Эўхарыстыю сабралася беларуская дыяспара. Больш за ўсё мяне ўразіла, што на літургіі прысутнічалі і бельгійцы. Спецыяльна для іх святар чытаў Евангелле на балонскай мове. Пасля таго, як св. Імша скончылася, я не мог не пацікавіцца ў бельгійцаў, чаму яны прыходзяць на літургію, якая цэлебруецца на незразумелай ім мове. І што яны адказалі?
«У вас на малітве адчуваем сакрум»”.
Суразмоўца з захапленнем узгадвае некаторыя асаблівасці ментальнасці “замежнай” веры, якія яго ашаламілі: “У Германіі здзівіла, што святую Камунію вернікі атрымліваюць у рукі і толькі пасля прымаюць да вуснаў. А ў Іспаніі ўразілі фігуры ў святыні. Яны выглядаюць як лялькі! Маці Божая – з вялікай пышнай прычоскай, кучаравымі светлымі валасамі, у струменістай блакітнай сукенцы. Фігуры не такія, як у нас, выразаныя з дрэва ці каменя, а ў прыгожым адзенні, парыках. Аказваецца, вернікі нават час ад часу мяняюць на іх нарады”.
Начлег у плябаніі
Алег з неахвотай успамінае дарожна-транспартнае здарэнне, у якое трапіў за мяжой. Прызнаецца, што падчас малітвы душу ахінаў супакой. Нібы хтосьці запэўніваў, што ўсё будзе добра. І дадае: заўсёды адчувае Божую апеку.
“Памятаю, аднойчы на зваротным шляху ў мяне зламаўся аўтамабіль. Прыехаў я ў аўтасервіс, а там працоўны дзень ужо скончыўся. Што ж, падумаў, вымушаны буду затрымацца. Пачаў шукаць начлег. І вось іду я вуліцамі горада Слубіцы, гэта было ў Польшчы, бачу касцёл, дзе гарыць святло. А ўжо змяркалася. Мяне гэта здзівіла. Зайшоў у святыню, памаліўся. Моладзь якраз рэпеціравала інсцэніраваны Крыжовы шлях. Паблізу стаяў святар. Я падышоў да яго, прывітаўся. І спытаў, ці знойдзецца для мяне які арэндны пакой, каб пераначаваць. Святар патлумачыў, што ў гэты час у парафіі праходзяць рэкалекцыі, таму шмат гасцей і месца, на жаль, няма. Я падзякаваў, укленчыў перад табернаклем і ўжо сабраўся пакінуць святыню, як ён аклікнуў мяне: «Пачакай! Хоць, ведаеш… будзе адно месца». Я вельмі ўзрадаваўся і пайшоў за ім. Святар прывёў мяне ў пакой у плябаніі і сказаў: «Тут пераначуеш». Раніцай я склаў ахвяру і разгаварыўся з закрыстыянінам. Распавёў яму пра ўчарашні выпадак, на што той усміхнуўся і сказаў: «А я думаю, чаго гэта ксёндз палез на гарышча са спальным мяшком»…”.
Алег упэўнены, што вера дапамагае ў дарозе пераадольваць усе цяжкасці, разлуку. “Я заўсёды малюся за сваю сям’ю, калі знаходжуся ў ад’ездзе, не побач, – гаворыць ён. – Жонка са свайго боку таксама абяцае малітоўную падтрымку. І я яе адчуваю”.
Ікона на мытні і набожны паліцэйскі

Па словах кіроўцы, дарога фарміруе, дае разуменне жыцця. “Едзеш і дзівішся, як Бог стварыў гэты свет. Ён нібы і такі вялікі, і ў той жа час такі маленькі… Работа, без сумненняў, у мяне цікавая. Я, напэўна, і падаўся ў кіроўцы, таму што не магу сядзець на месцы, мяне заўсёды цягне кудысьці наперад. Але, усё-ткі, лепш падарожнічаць з сям’ёй. У пілігрымцы, напрыклад”, – дадае ў задуменні і ўсміхаецца.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.