ГРОДНА
Чацвер,
03 кастрычніка 2024 года |
Чаму Ты плачаш, Марыя?
Калі с. Луцыя дос Сантас – візіянерка з Фацімы – адыходзіла ў вечнасць, далёка ва Украіне, у маленькай мясцовасці Ніжанковічы, плакала фігура Маці Божай. Падобны цуд паўтараўся там з 2005 па 2007 год больш за 100 разоў. Людзі моцна сціскалі ў руках ружанцы, углядаліся ў твар фігуры і пыталіся: “Чаму Ты плачаш, Марыя?”. Але ніякага адказу – былі толькі слёзы…
Ніжанковічы – нічым не прыкметны невялікі пасёлак на памежжы Украіны і Польшчы з насельніцтвам каля 2-юх тысяч чалавек. У гэтым месцы пабудаваны 3 святыні: каталіцкая, грэка-каталіцкая і праваслаўная. Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, “плач Марыі” аб’яднаў вернікаў розных канфесій. Цяпер яны шмат моляцца разам.
Упершыню фігура Марыі заплакала 5 студзеня 2005 года. Гэта ўбачыў тутэйшы католік, які прыйшоў, каб прыбрацца ў святыні. У замяшанні ён паклікаў іншых парафіян. Яны засведчылі тую ж незвычайную з’яву. Па словах мясцовых жыхароў, быў страшны мароз. Святая вада ў крапільніцы замерзла, а слёзы Маці Божай – не. Людзей апанаваў жах: чаму Найсвяцейшая Панна плача? Чаму плача ў іх? †

Адказаў на гэтыя пытанні так і не знайшлі – шукаюць і па сёння. Кожны робіць свае высновы: індывідуальныя і глабальныя. Праз дзясятак гадоў ва Украіне пачалася крывавая разруха. Быць можа, Марыя загадзя суперажывала народу ва ўзброеным канфлікце, дзе брат ішоў на брата? А можа, Яна плакала з-за ненароджаных дзяцей, якія штодня гінуць у краіне падчас незабароненай практыкі абортаў? З часам пытанняў узнікала ўсё больш і больш.
Да 13 лютага 2005 года – дня смерці с. Луцыі – фігура плакала 40 дзён. Цуд паўтарыўся, калі паміраў Ян Павел ІІ. Слёзы назіралі на працягу 18-ці месяцаў кожны 13-ты дзень – дзень фацімскіх аб’яўленняў. Некаторыя сведкі гэтых падзей адзначаюць незвычайны пах руж, які стаяў у святыні. Асобныя святары прызнаюцца, што смакавалі слёзы – былі саланаватыя. Праведзеная экспертыза пацвердзіла: на фігуры з’яўляюцца сапраўдныя чалавечыя слёзы. Апошні раз Марыя заплакала ў Ніжанковічах 9 верасня 2007 года.
Як мінімум 3 разы ў пасёлку назіралі цуд Сонца, які некалі адбыўся ў Партугаліі. Сонечны дыск ззяў рознымі колерамі.
На яго можна было глядзець, не адводзячы вачэй. Маці Божая нібы хацела сказаць, што Яе пасланне ў Фаціме заўсёды і ўсюды актуальнае, заклік да навяртання, малітвы на ружанцы і посту – вельмі важны.
І зрабіла Яна гэта праз слёзны жэст менавіта ў Ніжанковічах – месцы, вельмі цесна звязаным з Фацімай. Тут здаўна ўшаноўваецца Маці Божая, у святыні адбываюцца традыцыйныя набажэнствы першых субот месяца. Цяпер марыйны культ тут яшчэ больш развіўся, узмацніўся. У 2007 годзе парафія Святой Тройцы была рэарганізавана ў санктуарый пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Божага Провіду. На намоленай зямлі бесперапынна здараюцца шматлікія навяртанні, ацаленні, аздараўленні. Да святога месца штодня крочаць пілігрымы. Кожны лічыць сваім доўгам “дакрануцца” да болю Маці Божай, злучыцца з ім, ахвяраваць і ўзнагародзіць Беззаганнае Сэрца Марыі, якое выпрошвае для чалавека ўсе неабходныя ласкі. Бо моцна ўпэўнены: каб не Маці Божая – даўно прапалі б.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.