ГРОДНА
Аўторак,
20 лютага
2024 года
 

2 ліпеня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
trokiele-mb

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. У гэты цудоўны дзень жадаем Вам моцнага здароўя і радасці на ўсё жыццё. Няхай у святарскай паслузе Марыя асвячае шлях. Вы святар ад Бога! Заўсёды памятаем пра Вас у малітвах.
Вернікі з парафіі Забалаць
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны Ваш дзень, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем моцнага здароўя, сапраўднай радасці і супакою. Шчасці Божа!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Каноніку Яну Пецюну і Яну Залогу з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны дзень Вашага жыцця, Маці Божая, якая выбрала Вас, каб апекаваліся Яе Сынам, ахінае любоўю і дабрынёй, святы Заступнік дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу і нястомна выпрошвае патрэбныя ласкі. Доўгіх гадоў жыцця!
Вернікі з парафіі Забалаць
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Барысевічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, Божай дапамогі і суцяшэння ў цяжкія хвіліны, цярплівасці, душэўнай цеплыні, надзеі, святла Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, чулых людзей побач. Няхай Усемагутны адорыць Вас сваёй міласэрнасцю і будзе крыніцай любові і супакою ў штодзённым жыцці. Дзякуем за ахвярную працу, шчырую малітву, мудрыя і павучальныя казанні, прыклад набожнасці, добрае сэрца і за тое, што Вы з намі і для нас.
З малітвай і павагай, парафіяне і Ружанцовае кола з Наваельні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды 18-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, поспехаў, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены шчасцем і радасцю, на твары госціць усмешка, а душу ахінае супакой.
Касцёльны камітэт, удзячныя парафіяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Макараўцаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Паўлу Раманчуку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі святога Заступніка. Няхай Маці Божая нястомна атуляе Вас плашчом мацярынскай любові, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Шчасці Божа!
Рыцарства Беззаганнай
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці, заступніцтва святога апостала Паўла, стойкасці на святарскім шляху і людской дабрыні. Мы шчаслівыя, што Вы з намі. Дзякуем за працу ў нашай святыні, цярплівасць да нас, клопат, мудрыя, павучальныя казанні, сціпласць і чулае сэрца.
З малітвай і павагай, вернікі з касцёла ў Варнянах і капліцы ў Вароне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю з нагоды Імянін і 50-годдзя жадаем мноства сіл, моцы, здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці, чулых людзей побач і ўсмешкі на кожны дзень. Дзякуем за добрае сэрца і цудоўны прыклад веры. Аддзяч, Божа!
Удзячныя парафіяне, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Крупава і Валдацішкаў
❧✿☙
Паважаным Сёстрам Юліце Пятровай і Паўле Радзівілка з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа, здароўя, радасці, сардэчных і шчырых людзей побач, а таксама бласлаўлёнага плёну ў паслузе.
Францішканскі ордэн свецкіх, Ружанцовыя колы з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Імянін ад усёй душы жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Мацi Божай і святога Заступніка, здароўя, моцнай веры. Няхай душэўны супакой, радасць і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы.
Парафіяне з в. Андрэеўцы і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Жодзішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Імянін жадаем мноства Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, людской дабрыні, поспехаў, а таксама шмат радасці. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Індуры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Азёраў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Слонімцу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу веры і надзеі, душэўнага супакою і аптымізму на кожны дзень. Няхай святарская паслуга прыносіць Вам задавальненне. Дзякуем за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова і радасную ўсмешку на твары.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Гожы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны і святога Заступніка на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Струбніцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, людской зычлівасці, а таксама ўсіх Божых ласкаў, апекі Панны Марыі і святога Заступніка. Дзякуем за адкрытае сэрца, адданае служэнне, мудрыя казанні і парады, клопат пра касцёл і людзей. Нізкі паклон за працу ў нашай парафіі!
Вернікі касцёла свсв. апап. Пятра і Паўла ў Граўжышках
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу ў Дзень імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сілы, радасці, апекі святога Заступніка, нязгаснага запалу ў працы, зылівых людзей побач. Няхай ніколі не задзьме вецер, які імгненна знішчае мары, а ўсе Вашыя жаданні Бог перамяняе ў рэальнасць. Няхай не пагасне агонь надзеі, Найсвяцейшая Маці ўдзяляе свае ласкі, а Анёл-ахоўнік заўсёды падтрымлівае, асабліва ў цяжкія хвіліны жыцця. Заўсёды памятаем пра Вас у малітве. Аддзяч, Божа, за нястомную працу на карысць нашай парафіі!
Касцёльная рада, парафіяне, Колы Жывога Ружанца МБ Нястомнай Дапамогі і МБ Каралевы Супакою з Рэплі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Безляповічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, мудрасці, цярплівасці, аптымізму, шмат дабрыні. Жадаем усё сваё жыццё з даверам і надзеяй ісці за Езусам. Няхай Вас заўсёды перапаўняе невычэрпная энергія для ажыццяўлення ўсіх мар, Маці Божая і Святы Дух дадаюць сіл, а святы Заступнік апекуецца кожны дзень.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Скубу з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шмат радасці, здароўя, сіл і вынослівасці ў цяжкія моманты жыцця. Няхай Езус умацоўвае ў пакліканні і абараняе, каб Вы заўсёды адчувалі яго надзейнае плячо. Жадаем нязгаснага цяпла ў душы ад Святога Духа, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай яны ўпэўнена вядуць Вас па жыццёвым шляху, усяляючы ў сэрца мужнасць, адвагу і шчырую веру.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” і моладзь з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Паўлу Шанчуку і Паўлу Урбану з нагоды Імянін жадаем здароўя, цярплівасці, разумення, здзяйснення мар, невычэрпных сіл ад Святога Духа. Няхай Анёл-ахоўнік не адводзіць погляду, прыглядваючы за Вамі. Няхай Езус заўсёды дабраслаўляе Вашу апостальскую дзейнасць, будзе крыніцай святасці, радасці і задавальнення, а Найсвяцейшая Маці Божая дапамагае ў кожны момант жыцця.
Вернікі з касцёла МБ Шкаплернай у в. Прывалка і апостальства “Маргарытка”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гардзейчыку з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, а таксама зычлівых людзей побач. Дзякуем за добрае, шчырае сэрца, мудрыя павучанні і цудоўны прыклад веры. Шчасці Божа!
Вернікі з парафіі Нараджэння НПМ у Кямелішках
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні здароўя, поспехаў, радасці на кожны дзень нялёгкай душпастырскай паслугі, Божага бласлаўлення, добрых і зычлівых людзей побач.
Парафіяне з касцёла свсв. апап. Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе. Няхай Святы Дух асвячае кожны Ваш дзень.
Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Урбану ў Дзень імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шмат здароўя, Божай апекі і дапамогі, людской зычлівасці і добрага плёну на Божай ніве. Няхай Святы Дух напаўняе Вас патрэбнымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік маюць у сваёй апецы.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа на святарскім шляху, нястомнай дапамогі святога Заступніка, міласэрнасці ад Усемагутнага, здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая ахінае плашчом сваёй апекі і заступаецца за Вас перад Панам.
Вернікі з Ваўкавыска
❧✿☙
Паважанай Сястры Гарэцці Мількевіч з нагоды Імянін жадаем шмат радасці, шчасця, усмешкі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды Вамі апекуецца, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Жадаем таксама Божага бласлаўлення, сілы ў выкананні штодзённых абавязкаў і шчодрага плёну на Божай ніве.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважаным Ганне Выдры, Апалоніі Ганьчыц, Юзэфе Раманчук, Станіславу Раманчуку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень. Шчасці Божа!
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважаным Аляксандру, Уладзіславу і Яну Асовікам з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, заўсёды добрых і зычлівых людзей навокал, а таксама дасягнення ўсіх мэт.
Алена Крывіцкая з сям’ёй
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў, злучаных з малітвай: апекі Маці Божай і святога Заступніка, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя для здзяйснення Божых планаў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божай радасцю і супакоем.
Верныя з парафіі Гожа
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, наш Збаўца, напоўніць Вашае сэрца супакоем, радасцю і надзеяй, дапаможа ў пераадольванні цяжкасцей і стане крыніцай святасці ў сённяшнім свеце. Жадаем шмат здароўя, спакойных дзён і добрых людзей на душпастырскім шляху.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Ліпнішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і святога Заступніка, людской дабрыні, а таксама сіл і радасці на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі. Няхай агонь любові і дабрыні, што палае ў Вашым сэрцы, ніколі не пагасне.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Адэльска
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Імянін і Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і радасці, добрых і зычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу. Няхай Анёл-ахоўнік чувае над Вамі, Езус, якога штодзённа трымаеце ў сваіх руках, бласлаўляе кожны дзень, а Марыя атуляе плашчом мацярынскай апекі. Дзякуем за шчырыя малітвы, душпастырскую працу, клопат пра нас і святыню.
З малітвай, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і парафіяне з Астрыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды 9-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца перасылаем самыя шчырыя пажаданні. Няхай Хрыстос, якога штодзённа трымаеш у сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Твой дзень, Маці Божая ахінае сваёй апекай, а Святы Дух нястомна адорвае дарамі.
Мама і родныя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Савіцкаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, Божага бласлаўлення, нястомнай апекі Маці Божай. Няхай Анёл-ахоўнік выпрошвае ў Пана ўсе патрэбныя Вам ласкі. Дзякуем за цудоўныя казанні і прыклад набожнасці, а Вашай Маме – за такога добрага сына святара.
Кола Жывога Ружанца і вернікі з в. Вінцукі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог апраменьвае святлом кожны дзень жыцця, адорвае здароўем, радасцю і цярплівасцю, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца. Аддзяч, Божа, за супольныя малітвы і абвяшчэнне Евангелля, якое пакідае ў нашых душах глыбокі след.
Кола Жывога Ружанца і ўдзячныя парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец бласлаўляе Вас, Езус Хрыстус дапамагае быць верным святаром, Святы Дух вядзе простай сцежкай да святасці, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца Вамі і вучыць пакоры. Няхай кожны дзень праходзіць у радасці і здароўі. Жадаем таксама шчодрага плёну на ніве, куды Вас паклікаў Пан.
Кола Жывога Ружанца і ўдзячныя парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай Пан адорвае патрэбнымі ласкамі, Маці Божая апекуецца Вамі, а святы Заступнік заўсёды будзе побач у складаныя моманты жыцця. Жадаем нязгаснага запалу ў душпастырскай працы, усмешкі на твары, сіл і натхнення ў паслузе Богу і людзям. Вернікі з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Жырмунах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, а таксама ўсіх дароў Святога Духа. Няхай здароўе будзе моцным, шчасце – бясконцым, у душы пануюць супакой і радасць, а побач будуць зычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Касцёльная рада з парафіі Галынка

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  315

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.