ГРОДНА
Пятніца,
13 верасня 2024 года |
Як рэагаваць на праявы грубіянства ў касцёле?
Тэарэтычна мы не павінны сутыкацца з хамствам у святыні: людзі прыходзяць сюды з добрымі намерамі, адкрыта вызнаюць сваю веру ў самыя высокія ідэалы. Але кожны чалавек мае свой характар, рознае выхаванне і рознае (часам вельмі складанае) мінулае. Таму на практыцы, на жаль, часам здараюцца непрыемныя сітуацыі.
У падобных абставінах можа ўзнікнуць жаданне даць волю эмоцыям і таксама па-грубіянску адказаць крыўдзіцелю. Найлепшым дарадцам у такіх абставінах з’яўляецца сам Езус Хрыстус – найдасканальшы джэнтльмен. У Святым Пісанні можна знайсці шмат прыкладаў належных паводзін Збаўцы ў нягодных сітуацыях. Прыйшоўшы ў свет, Езус даў людзям новыя правілы жыцця: замест прынцыпу “вока за вока, зуб за зуб” прапанаваў адказваць на крыўду разуменнем і любоўю. У Хрыста неаднаразова здараліся вострыя сітуацыі з фарысеямі, вучнямі, але Ён ніколі не дазваляў эмоцыям узяць над сабой верх. Падобна і мы, калі бачым праяўленні несправядлівасці ў святыні, павінны спытаць сябе: “Што ў гэтай сітуацыі зрабіў бы Езус?”.†

Калі неадпаведныя паводзіны верніка закранулі Вас асабіста, варта культурна звярнуць на гэта ўвагу, спакойна, з павагай растлумачыць, як належыць весці сябе ў касцёле. Можна звярнуцца да пробашча, каб той наступным разам падчас чытання парафіяльных аб’яў адзначыў належныя паводзіны ў святыні. Неабходна памятаць, што да Бога прыходзяць не ідэальныя людзі, грэшнікі. І таму падобныя сітуацыі ні ў якім разе не павінны пахіснуць нашу веру.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 109 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.