ГРОДНА
Панядзелак,
24 чэрвеня
2024 года
 

XIII Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім Апосталам: “Хто любіць бацьку ці маці больш, чым Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш, чым Мяне, не варты Мяне. I хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той не варты Мяне. Хто знайшоў жыццё сваё, страціць яго. А хто страціў жыццё сваё дзеля Мяне, знойдзе яго. Хто прымае вас, Мяне прымае. А хто прымае Мяне, прымае таго, хто паслаў Мяне. Хто прымае прарока ў імя прарока, узнагароду прарока атрымае. І хто прымае справядлівага ў імя справядлівага, узнагароду справядлівага атрымае. I хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, не страціць узнагароды сваёй”.
Мц 10, 37–42

Нават кубак свежай вады можа збавіць
    Гасціннасць – самая складаная дабрачынная місія для сучаснага чалавека. Такі жэст павінен узмацняць салідарнасць паміж людзьмі, якія праслаўляюць Бога. Чалавеку, што адчыняе дзверы свайго дома, не трэба звяртаць увагу на тытулы і заслугі госця, сардэчна вітаючы яго, як Хрыста.
    У сваю чаргу асобе, якую прымаюць, не належыць паводзіць сябе, як эгаістычны турыст, шукаць выгады за кошт іншага. Варта рабіць усё, каб не ствараць клопатаў, быць заўсёды гатовым вырушыць у далейшы шлях і, не вагаючыся, прымаць самотнасць. Такім чынам абодва бакі прычыняюцца да нябеснай узнагароды праз вызнанне сваёй веры.
    Таму не будзем баяцца адчыніць свае дзверы перад незнаёмым чалавекам, прапанаваць яму самы звычайны кубак свежай вады. Мажліва, гэты бескарыслівы ўчынак будзе адным з тых, якія паспрыяюць нашаму збаўленню.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  191

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.