ГРОДНА
Пятніца,
20 верасня 2024 года |
Прымем Марыю да сябе!
Да Найсвяцейшай Панны, асабліва ў ліпені, вырушаюць у пешых пілігрымках шматлікія вернікі. Яны ідуць да Маці, якая прысутнічае ў будслаўскім, тракельскім ці гудагайскім абразе. Дзеці крочаць, каб падзякаваць за тату і маму, браціка ці сястрычку, маладыя людзі – каб расказаць пра свае планы на будучыню, дарослыя – каб яшчэ больш умацавацца ў веры. Усе яны прагнуць прыняць Марыю да сябе.
З вышыні крыжа Езус скіроўвае да сваёй Маці словы: “Жанчына, вось сын Твой”. Апосталу Яну гаворыць: “Вось Маці твая”. Далей у Евангеллі чытаем: “І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе” (Ян 19, 26–27). Гэтыя словы ўтрымліваюць важную для нас ісціну: Збаўца перадае чалавеку ў дар сваю Маці, якая становіцца нашай Маці таксама. †

Мы захапляемся духоўным багаццем Марыі, якое Яна перадае Касцёлу. Глядзім на Найсвяцейшую Маці і хочам навучыцца ад Яе рэалізацыі свайго жыццёвага паклікання. Ведаем, што Марыя ішла дарогай веры, бязмежна давяраючы Божым абяцанням, якія па-людску былі немагчымымі: ад звеставання праз трыванне перад абліччам мукі і крыжа свайго Сына ажно да раніцы ўваскрасення. Марыя вучыць нас сваім прыкладам перажываць веру як досвед, што патрабуе намаганняў, актыўнага ўдзелу і поўнага даверу Богу.
Шмат святых і бласлаўлёных на працягу многіх стагоддзяў сваім прыкладам вучаць нас прымаць Маці Божую да сябе, давяраючы Ёй штодзённае жыццё. Сярод іх і бл. Цэліна Бажэнцкая – мама, бабуля, манахіня. Яе набажэнства да Нябеснай Валадаркі заключалася ў перайманні Марыі. Як маці бл. Цэліне былі блізкія этапы ўдзелу Найсвяцейшай Панны ў збаўчай місіі Хрыста, пачынаючы ад таямніцы звеставання, Яго нараджэння ці ахвяравання ў святыні ажно да цярпення разам з Сынам і трыумфу ўваскрасення.
Такія святыя і бласлаўлёныя, як Цэліна Бажэнцкая, з’яўляюцца для нас школай хрысціянскай дасканаласці. Паказваюць, як мы павінны жыць, адкрываць таямніцы Бога і чалавека. Св. Павел сказаў: “І ўжо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстос” (Гал 2, 20). Мы ўсе пакліканы да святасці, каб наш эгаізм паміраў, а перамагала жыццё ў Хрысце. Трэба з даверам адкрывацца на Езуса: “Яму трэба ўзрастаць, а мне станавіцца меншым” (Ян 3, 30). Жыццё, якое хрысціяне атрымалі ў дар, трэба разумець як перамену сутнасці чалавека. Жывём Уваскрослым і ў Ім развіваемся. У гэтым заключаецца святасць.
Да Усемагутнага наступнымі словамі звяртаўся св. Аўгусцін: “Увайдзі туды, дзе Ты адкрыў мяне! Адкрый там, дзе я яшчэ закрыты!”. Калі будзем паступаць такім чынам, наша жыццё пастаянна будзе прасякнута Божай прысутнасцю.
Дарагія Чытачы!
Давайце дзякаваць Усявышняму за дар святых і бласлаўлёных, асабліва тых, што такія родныя сэрцу, бо паходзяць з нашых зямель. Давайце вучыцца ад іх блізкасці з Марыяй, нашай Маці. Няхай яны заўсёды будуць для нас сведчаннем таго, што жыццё – гэта рэалізацыя запаведзі любові да Бога і бліжняга.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 103 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.