|
ГРОДНА
Чацвер,
22 студзеня 2026 года |
Калі трэба кленчыць?
У многіх касцёлах моманты, калі трэба станавіцца на калені падчас св. Імшы, адрозніваюцца. Чаму так адбываецца?У Касцёле на тэрыторыі нашай краіны на працягу доўгага часу панавала традыцыя Трыдэнцкага сабору, нягледзячы на тое, што ўжо адбыўся ІІ Ватыканскі сабор. З-за недахопу душпастыраў, вернікі не маглі сачыць за зменамі ў літургічнай рэформе. Пасля ўзнікнення ў 1991 годзе Гродзенскай дыяцэзіі да нас прыбыло шмат святароў з розных краін, парафій, манаскіх ордэнаў. Яны пачалі будаваць парафіяльныя супольнасці амаль ад пачатку. Кожны з іх уводзіў звычаі і традыцыі, вынесеныя з папярэдніх месцаў паслугі. †
Па гэтай прычыне ўзнікла путаніца адносна паставы верніка падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі. Каб вырашыць дадзеную праблему, біскуп Гродзенскі ў 1995 годзе выдаў дэкрэт “Аб удзеле вернікаў у св. Імшы паводле літургічных канонаў, беручы пад увагу мясцовы звычай і згодна з літургічным правам”. Гэты дакумент абавязваў як вернікаў, так і духоўных асоб. На жаль, у многіх парафіях святары не ўвялі яго ў практыку, таму пастава людзей падчас св. Імшы ў розных касцёлах можа адрознівацца (хоць дэкрэт абавязвае па сёння).
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 344 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




