ГРОДНА
Нядзеля,
19 студзеня 2025 года |
Варта ведаць (99)
• Згодна з вынікамі даследавання сацыяльнай службы “Цэнтр Разумкова” ва Украіне, сярод царкоўных іерархаў найбольшым даверам у мясцовага насельніцтва карыстаецца папа Францішак. За яго прагаласавала 37,7% рэспандэнтаў. Менш за ўсё людзі давяраюць Маскоўскаму патрыярху Кірылу: 42% апытаных выказала свой недавер главе Рускай праваслаўнай Царквы. Даследаванне праводзілася ва ўсіх рэгіёнах Украіны, акрамя акупіраваных тэрыторый. Апытана каля 2-юх тысяч чалавек ва ўзросце ад 18-ці гадоў. †
• Здзейснілася мара маладых музыкантаў з бразільскіх фавэл – яны сыгралі ў Ватыкане перад Святым Айцом. Папа Францішак павінен быў пачуць аркестр “Maré do Amanhã” яшчэ падчас свайго візіту ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2013 годзе, аднак дажджлівае надвор’е сапсавала арганізатарам планы. Доўгачаканая падзея адбылася толькі нядаўна. Каля 30-ці маладых людзей ва ўзросце 14–19 гадоў выступілі з канцэртам для пацярпелых ад нядаўніх землятрусаў з італьянскіх рэгіёнаў. На мерапрыемстве прысутнічаў і сам Пантыфік.
• 15 копій іконы Маці Божай Казанскай – найбольш шануемага ў Расіі аблічча Марыі – было прададзена на карысць дапамогі патрабуючым у Сірыі. Сродкі, сабраныя падчас аўкцыёну ў Непакалянове, былі перададзены ў польскую секцыю Папскага таварыства дапамогі Касцёлу ў патрэбе. Яшчэ адна копія захавана для містычкі Мірны Назур, якая жыве ў Сірыі. Па просьбе арганізатараў яна ўручыць сродкі тым, хто мае ў іх вострую неабходнасць.
• Кляўзуровыя сёстры з кляштара св. Клары ў Сардзініі рэвалюцыйна разрываюць з традыцыяй: паказваюць у інтэрнэце і СМІ, як выглядае іх жыццё. Нядаўна манахіні апублікавалі альбом з фатаграфіямі і падрыхтавалі выставу здымкаў, што дэманструюць іх штодзённасць. Заснавалі таксама блог кляштара і профіль у Facebook. Дзейнасць сясцёр абумоўлена рэзкім скарачэннем колькасці пакліканняў. “Мы не ламаем такім чынам нашы правілы, а паказваем людзям хто мы і як жывём”, – падкрэслівае ініцыятарка акцыі с. Марыя Катарына.
• “Вясельнае атэлье” працуе пры кляштары ў італьянскім санктуарыі св. Рыты Касійскай (названы ў гонар набожнай жанчыны, якая ўступіла туды пасля смерці мужа і сыноў). Усё пачалося з таго, што ў сярэдзіне мінулага стагоддзя нявесты пачалі пакідаць там свае сукенкі ў падзяку за заступніцтва св. Рыты, а таксама як праяву салідарнасці з тымі, хто не можа дазволіць сабе жаданага ўбрання. За гэты час у кляштары сабралася даволі вялікая калекцыя сукенак. Іх рэстаўрыруюць, пры неабходнасці перашываюць, дапамагаючы нявестам падабраць адпаведныя фасон і памер. На працягу месяца ў кляштар звычайна звяртаецца 6–10 дзяўчат.
credo.pro; deon.pl; niedziela.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 347 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.