ГРОДНА
Аўторак,
05 снежня 2023 года |
Слова для Жыцця (142)

Пан не можа абысціся без нас:
Ён ніколі не стане Богам “без чалавека”. Упэўненасць у гэтым з’яўляецца крыніцай хрысціянскай надзеі. Трэба мець адвагу, каб гаварыць Усявышняму “Ойча”. Гэта дасканала перадае літургія, падчас якой у запрашэнні да супольнага адгаворвання малітвы Езуса ўжываем фармуліроўку: “асмельваемся казаць”. На самой справе зварот да Бога па імені “Айцец” – гэта не штосьці само па сабе зразумелае. Мы схільныя ўжываць узнёслыя тытулы, якія здаюцца больш паважлівымі да Яго трансцэндэнтнасці. Але магчымасць называць Бога Айцом уводзіць нас у даверлівыя адносіны з Ім, на падабенства дзіцяці, якое звяртаецца да свайго таты, ведаючы, што ён любіць і клапоціцца.
Гэта вялікая рэвалюцыя, якую хрысціянства здзейсніла ў рэлігійнай псіхалогіі людзей. Таямніца Бога, які заўсёды ўражвае і дазваляе адчуць сябе малымі, не палохае, не прыгнятае, не падаўляе. Але гэта цяжка прыняць у чалавечую душу. Так цяжка, што нават у апавяданнях пра ўваскрасенне гаворыцца, што жанчыны, калі ўбачылі пустую магілу і анёла, “пабеглі... бо ахапіў іх страх і здзіўленне” (Мк 16, 8). Але Езус адкрыў, што Бог – гэта добры Айцец, і таму неаднаразова кажа нам: “Не бойцеся!”.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас агульнай аўдыенцыі, 07.06.2017 †

Святы Дух умацоўвае вернікаў праз 7 сваіх дароў, чыніць іх жывымі святынямі і дапамагае быць сведкамі Хрыста ў сучасным бездухоўным свеце. Аднак для гэтага трэба дазволіць Яму праявіцца. Каб свежае паветра напоўніла наш пакой, неабходна адкрыць вокны. Падобна і каб подых Святога Духа быў адчувальны ў нашым жыцці, неабходна адкрыць вокны душы на Яго дзеянне.
Бог аб’яднаў нас у касцёльную супольнасць, дзякуючы якой атрымліваем Яго жыццё і затым нясём у свет. Аднак можам чыніць гэта толькі дзякуючы дзеянню Святога Духа – без Яго няма жыцця, Касцёл перамяняецца ў сухое поле. Святы Дух напаўняе супольнасць Божым подыхам, які сышоў у дзень Пяцідзясятніцы і прысутнічае далей, каб мы былі здольнымі да сапраўднага хрысціянскага жыцця і місіі абвяшчэння Евангелля ўсім народам з мэтай акунуць усё чалавецтва ў музыку сапраўднай любові.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, 04.06.2017
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.