ГРОДНА
Аўторак,
05 снежня 2023 года |
Фацімскае заахвочванне да ўмілавання Езуса Эўхарыстычнага

Часцей за ўсё гаворыцца, што Марыя ў Партугаліі прыгадала свету пра 3 важныя рэчы: малітву, пост і навяртанне. Аднак пасля глыбейшага аналізу Яе паслання заўважаем, што з Фацімы плыве таксама заклік да асаблівага ўшанавання і любові да Езуса ў Эўхарыстыі. Гэта вельмі важны наказ, які, на жаль, часта выпускаецца з-пад увагі.
У 1916 годзе да 3-іх фацімскіх дзяцей некалькі разоў прыходзіў Анёл. Ён павінен быў падрыхтаваць іх да лепшага зразумення і перадачы паслання Марыі, якое, па сутнасці, з’яўляецца пасланнем Евангелля. Падчас аднаго з аб’яўленняў Анёл упаў на калені і схіліўся да зямлі перад застыўшымі ў паветры келіхам і Гостыяй, адаруючы такім чынам Найсвяцейшы Сакрамант. Ён таксама даў выразны знак дзецям, каб зрабілі гэтак жа. Пастушкі імгненна выканалі наказ Божага Пасланніка і разам з ім тройчы прамовілі наступную малітву: “Найсвяцейшая Тройца – Ойча, Сыне і Дух Святы – люблю Цябе з найглыбейшай пашанай і ахвярую Табе бясцэнныя Цела, Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага Езуса Хрыста, прысутнага ва ўсіх табернаклях свету, як адплату за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якія Яго зневажаюць. Праз невымерныя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз пасрэдніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі малю аб навяртанні бедных грэшнікаў”. †
Пасля па прыкладзе свайго нязвыклага Правадыра пастушкі штодзённа на працягу многіх гадзін, стоячы на каленях, узнагароджвалі Бога за зневажэнні, якія зазнае ў Найсвяцейшым Сакраманце.
nbsp;nbsp;nbsp; Падчас наступнага аб’яўлення, ушаноўваючы Найсвяцейшую Гостыю, з якой у келіх сцякалі кроплі Крыві, Анёл сказаў: “Прыміце Цела і Кроў Пана нашага Езуса, якія церпяць страшныя абразы ад няўдзячных людзей. Кайцеся за іх грахі і суцяшайце Бога нашага”. Дзеці, ажыўленыя сапраўднай верай ва ўтоеную Боскасць Езуса ў Эўхарыстыі, упалі на калені перад Анёлам, які затым удзяліў ім св. Камунію.
Даверлівай і прыгожай любові да Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце вучыць нас сама Марыя праз прыклад уласнага жыцця – пакорнага, поўнага веры, адданага Божай волі. Маці Збаўцы заўсёды скіроўвае людзей да свайго Сына, прагне весці да Яго. Такой была і мэта Яе аб’яўленняў у Фаціме. Папросім Марыю, Маці Эўхарыстыі, каб выпрасіла для нас ласку ўмілавання Найсвяцейшага Сакраманту, каб кожны нястомна чэрпаў з гэтай бясконцай крыніцы любові і міласэрнасці, беручы ўдзел у св. Імшы, прымаючы св. Камунію і як мага часцей наведваючы Хрыста ў касцёле.
Пане Езу, ахвяруем Табе любоў Марыі, якая дапаўняе тое, чаго не хапае ў нашых сэрцах, каб маглі любіць Цябе ў Найсвяцейшым Сакраманце дасканалай любоўю Яе Беззаганнага Сэрца.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.