ГРОДНА
Субота,
20 ліпеня
2024 года
 

XII Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім Апосталам: “Не бойцеся людзей, бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і нічога патаемнага, што б не стала вядомым. Што кажу вам у цемры, гаварыце на святле, і што на вуха чуеце, прапаведуйце на дахах. Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а бойцеся больш таго, хто можа і душу, і цела загубіць у геене. Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага. У вас жа і валасы на галаве палічаны. Таму не бойцеся: вартыя вы больш за многіх вераб’ёў. Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах. А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім, які ў нябёсах”.
Мц 10, 26–33

Што можа быць больш вартае за вечнае жыццё?
    Пан Езус адракаецца ад свайго вучня. Гэта найгоршае, што можа здарыцца з вызнаўцам Хрыста. Страта вечнага збаўлення з’яўляецца стратай усяго: паклікання, шчасця, сэнсу жыцця. Такога і ворагу не пажадаеш.
    Калі тая страшная рэчаіснасць магчыма? Тады, калі чалавек адракаецца ад Хрыста. Аднак не ў той момант, калі дэкларуе сваё рашэнне словам, а калі пакідае свайго Пана і замест Яго выбірае кагосьці ці штосьці іншае. Ставіць на першае месца грошы, кар’еру, рэч ці блізкую асобу, пра якую дбае больш, чым пра сувязь з Езусам. Не прыходзіць на св. Імшу ў нядзелю ці свята, затое ахвотна праводзіць час перад экранам тэлевізара ці камп’ютара або на пікніку. Нельга яднацца з Хрыстом без адрачэння ад таго, што належыць свету. Няўжо тэлевізары і пікнікі больш вартыя за вечнае жыццё?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  165

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.