ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XI Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус, убачыўшы натоўпы людзей, злітаваўся над імі, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць пастыра. Тады Ён кажа вучням сваім: “Жніво вялікае, ды работнікаў мала; дык маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё”. І, паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач. Імёны ж дванаццаці Апосталаў былі такія: першы Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат яго, Якуб Забядэя і Ян, брат ягоны, Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацвей мытнік, Якуб Алфееў і Тадэвуш, Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яго. Гэтых дванаццаць паслаў Езус, наказваючы ім:
    “На шлях паганцаў не ідзіце і ў гарады самарыйскія не ўваходзьце. Найбольш ідзіце да авечак з дому Ізраэля, якія загінулі. А ідучы, абвяшчайце, кажучы: «Наблізілася Валадарства Нябеснае». Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма і давайце”.
Мц 9, 36–10, 8

Чаго прагне ад нас Хрыстос?
    Пан Езус сказаў Апосталам: “Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце”. Ці гэтыя словы адносяцца толькі да тых вучняў, якія былі Яго слухачамі, ці таксама да цяперашніх вучняў Хрыста – нас, веруючых? На сённяшні дзень даслоўна рэалізаваць той наказ Пана немагчыма. Чаму? Нягледзячы на велізарны прагрэс медыцыны XXI стагоддзя застаецца шмат невылечных хвароб. Толькі спецыяльна вызначаныя біскупам святары, якіх называюць экзарцыстамі, моцаю Езуса Хрыста могуць выгнаць злога духа з чалавека. Ніхто, апрача Бога, не можа ўваскрасіць памерлага.
    Але ці гэтага хоча ад нас Езус? Ён жадае, каб мы абвяшчалі Божае Валадарства, якое надыходзіць, сваім прыкладам: словамі, учынкамі. Тады сам Хрыстос праз нас будзе вылечваць хворых з граху, ачышчаць сэрцы з нянавісці і зайздрасці, выганяць дэмана пыхі, уваскрашаць духоўна памерлых нявольнікаў зла.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.