ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

4 чэрвеня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА

❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Біскупу Антонію Дзям’янку, Ксяндзу Антонію Абухоўскаму і Айцу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны дзень святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем сапраўднай радасці і супакою. Дзякуем Вам за шчырую малітву і ахвярную працу.
Вернікі з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, сілы, радасці, Божай дапамогі ва ўсіх душпастырскіх справах, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
Апостальства “Маргарытка” з в. Сураж
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды 11-годдзя святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шмат сіл, радасці і прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай Пан Езус адорыць Вас сваім бласлаўленнем і любоўю, а Маці Божая прытуліць да сэрца.
Вернікі з капліцы Сураж
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Сямінскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя і шмат прычын для ўсмешкі. Няхай Вас акружаюць сапраўдныя сябры, якія пададуць руку, калі будзе цяжка. Няхай душпастырскае служэнне будзе яркім і цудоўным, а Езус моцна трымае за руку на святарскім шляху. Дзякуем за святло Святога Духа, якое праз Вас раз’ясняе нам Божае слова. Няхай добры Бог блаславіць Вас і адорыць сваёй ласкай, а Маці Божая няспынна Вамі апекуецца.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў дасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры і міласэрны Бог адорвае Вас моцным здароўем, цярплівасцю, супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі. Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а Святы Дух нястомна ўдзяляе свае дары і дапамагае ў святарскім служэнні. Шчырых і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, радасці і шчодрага плёну ад працы, нястомнасці ў службе Богу і людзям!
З малітвай, парафіяне з Мастоў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, Божай моцы, суцяшэння ў цяжкіх хвілінах, цярплівасці, каб вытрымаць нягоды гэтага свету, а таксама нястомнага запалу на абраным шляху служэння Богу і людзям. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве, Андрэй Слонімец і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мар’яну Хаменю з нагоды 30-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў, якія Вы атрымалі з рук Святога Айца Яна Паўла ІІ, складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус адорвае моцным здароўем, радасцю, цярплівасцю ў святарскай паслузе, Святы Дух спасылае на Вас шчодрыя ласкі, Марыя прытуляе да свайго сэрца і ўдзяляе бласлаўленне як Маці Хрыста. Няхай Бог узнагародзіць Вашу маму, якой мы вельмі ўдзячны за цудоўнага сына святара!
Вернікі з парафіі Шылавічы
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды 34-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, усіх Божых ласкаў, добрых і зычлівых парафіян. Няхай Езус Хрыстус бласлаўляе Вас, Святы Дух асвячае святарскі шлях, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды будзе побач і апекуецца Вамі.
Зычлівыя парафіяне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Юрыю Саковічу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя віншаванні. Мы вельмі ўдзячныя Пану Богу за такога святара. Жадаем Вам моцнага здароўя, плёну, вытрымкі на нялёгкім шляху, на які паклікаў Усемагутны. Няхай міласэрны Езус прытуляе Вас да свайго сэрца, а Маці Божая абараняе ад небяспекі і атуляе сваёй бясконцай любоўю.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” і вернікі з Карэлічаў і Варончы
❧✿☙
Паважанаму Айцу Антонію Пажэцкаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, цярплівасці ў святарскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік нястомна Табою апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажыць кожны дзень. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
Сям’я Пажэцкіх
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі шчаслівых хвілін. Жадаем шмат радасці ў душпастырскай паслузе, а таксама сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай людзі, якіх сустракаеце на сваім святарскім шляху, адорваюць дабрынёй і зычлівасцю, а ўсемагутны Бог спасылае на Вас шчодрыя дары. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй моцнай любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія хвіліны, і выпрошвае ў Сына ўсе неабходныя ласкі.
Рыцарства Беззаганнай
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Найвышэйшы Святар Езус Хрыстус, які ёсць Дарога, Праўда і Жыццё, адорвае Вас сваім бласлаўленнем у святарскай паслузе, у раздаванні вернікам Хлеба жыцця. Няхай Святы Дух адорвае шчодрымі ласкамі, а Маці Міласэрнасці ахінае любоўю і выпрошвае радасць ды супакой у сэрцы для далейшай паслугі на хвалу Богу словам і ўласным прыкладам.
З дарам малітвы, удзячныя вернікі з касцёла свсв. апап. Пятра і Паўла ў Ізабеліне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды 55-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, якія неабходны ў нялёгкай паслузе на карысць Богу і людзям. Няхай дарога, якой Вы накіроўваецеся, будзе напоўнена святлом Святога Духа, а Панна Марыя – Маці святароў – абараняе і засланяе ад зла. Штодзённа памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, святла Святога Духа, апекі святога Заступніка, чулых людзей побач. Няхай добры Бог адорыць Вас сваёй міласэрнасцю і будзе крыніцай любові і супакою ў Вашым штодзённым жыцці.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Врублеўскаму з нагоды 40-годдзя перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай дарога, якой Вы штодзённа крочыце, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, здароўе – моцным, а радасць – нязгаснай. Няхай Маці Божая няспынна апекуецца, а Божы Провід чувае над Вамі. 100 гадоў!
Родныя і парафіяльная школа з касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿☙
Дарагі Ксёндз Пробашч Здзіслаў Пікула! Дзень нараджэння – радасная нагода, каб падзякаваць Богу за дар Вашага жыцця, дар святарства і паслугу ў нашай парафіі. Вы з’яўляецеся для нас клапатлівым і любячым бацькам, добрым пастырам і настаўнікам, прыкладам ва ўсім. Вельмі любім Вас і хочам скласці самыя сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення і толькі радасных хвілін. Няхай Езус Хрыстус будзе правадніком на ўсіх жыццёвых шляхах, а Найсвяцейшая Маці суцяшае і адорвае супакоем.
З малітвай, вернікі з парафіі Дзятлава
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Леон Ладыш! Віншуем Вас з 25-годдзем святарскіх пасвячэнняў. Перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шмат сіл, стойкасці і задавальнення ад выконваемай паслугі. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць і ўзмоцніць, каб жыццё было напоўнена любоўю, дабрынёй і надзеяй. Няхай Святы Дух шчодра адорыць сваімі ласкамі, каб Вашы казанні дапамагалі і далей ратаваць і радаваць людскія душы. Няхай Езус, якога штодзённа трымаеце ў сваіх руках, блаславіць кожны Ваш дзень, а Найсвяцейшая Маці ахіне плашчом мацярынскай апекі.
З малітвай і глыбокай павагай, парафіяне касцёла ў Данюшаве
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасных дзён жыцця і душэўнага супакою. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас ласкай і супакоем, Маці Божая і святы Заступнік штодзённа апекуюцца, а Святы Дух асвятляе шлях і заўсёды будзе побач.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Ваўкавыска
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Антонію Ханько з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць добрыя, шчырыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу, Анёл-ахоўнік заўсёды чувае над Вамі, а Маці Божая ахінае сваім мацярынскім плашчом. Жадаем душэўнага супакою, аптымізму, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень святарскай паслугі і здзяйснення ўсіх задум і мар.
Парафіяне з Жалудка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды жывуць радасць і супакой, любоў і дабрыня, а энергія спадарожнічае Вам доўгія гады, прыносячы бясконцую радасць ад плёну святарскай працы. Няхай святы Заступнік апекуецца Вамі, а Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці адорваюць бязмежнай любоўю і асвячаюць кожны дзень Вашага жыцця.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Слоніма
❧✿☙
Шаноўным Сёстрам Цэліне Лукоўскай, Чаславе Крывіцкай і Леанардзе Ярмусік з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добразычлівых людзей побач, душэўнага супакою і няспыннай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом і адорвае ўсімі ласкамі.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, супакою ў душы, а таксама ўсяго таго, што неабходна для шчасця. Я вельмі ўдзячная Вам за малітвы аб навяртанні і здароўі для мяне. Няхай добры Бог узнагародзіць за дабрыню, а Маці Божая нястомна клапоціцца пра Вас. Нізкі паклон!
В. Рынкевіч
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Ян Рэйшаль! З нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Дня нараджэння прыміце букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: бласлаўлення Усемагутнага, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, моцнага здароўя, душэўнага супакою, добрых людзей на жыццёвым шляху. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу, шчырую малітву, клопат пра нас і нашу святыню.
Вернікі моцевіцкай парафіі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін жыцця. Дзякуем за тое, што побач у кожнай патрэбе, дзеліцеся з намі дабрынёй і спагадлівасцю. Няхай Святы Дух асвятляе шлях Вашай святарскай паслугі.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Вячаславу Матукевічу, Юрыю Жэгарыну і Віталію Сідорку з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем, каб сэрца станавілася алтаром Божай любові, вусны заўсёды праслаўлялі дабрыню Пана, а вочы былі скіраваны на раны Хрыста, каб у Сэрцы Езуса Вы заўсёды знаходзілі святло, адвагу і сапраўдную радасць.
Бацькі кс. Вячаслава Матукевіча
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Тваім сэрцы.
Ян і Ірэна Сакуты з Сапоцкіна

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.