ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (141)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Вучні пазналі Пана ў жэсце ламання хлеба. Гэта ў ім змяшчаецца ўся гісторыя Езуса. Эўхарыстыя з’яўляецца знакам таго, чым павінен быць Касцёл. Пан ламае нашае жыццё і дае яго іншым, бо няма любові без ахвяры.
    Сустрэча Хрыста з 2-ма вучнямі, што накіроўваліся ў Эмаўс, была кароткай. Але, тым не менш, яна дэманструе галоўнае прызначэнне Касцёла. Гэты выпадак паказвае нам, што хрысціянская супольнасць не закрытая ў непрыступнай крэпасці, але крочыць у жывым асяроддзі, знаходзіцца ў дарозе. Там сустракае людзей са сваімі надзеямі і расчараваннямі, часам цяжкімі. Касцёл слухае гісторыі ўсіх, як быццам вымаючы іх са шкатулкі асабістага сумлення, каб затым даць Слова жыцця і сведчанне Божай любові – любові, вернай да канца.
    Мы ўсе ў жыцці мелі складаныя і цёмныя моманты, хвіліны, калі ішлі сумныя, задуменныя, без перспектыў, бачачы перад сабой толькі сцяну. Езус заўсёды побач, каб даць надзею, каб распаліць нашы сэрцы. Ён гаворыць: “Ідзі наперад, Я з Табой. Ідзі наперад”.
Фрагмент катэхезы, прамоўленай падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, 24.05.2017  


Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      Грэх з’яўляецца перашкодай на шляху чалавека да Бога. Сучасны свет, і асабліва Еўропа, мэтанакіравана элімінуюць Яго з чалавечай думкі і дзейнасці, а праз гэта ыкрэсліваюць са сваёй культуры, якая вырасла на хрысціянстве. Сёння яно, як і ў першыя стагоддзі, церпіць пераслед. Не трэба дзівіцца, што сучасны свет перажывае мноства крызісаў – эканамічны, фінансавы, сацыяльна-палітычны, дэмаграфічны, крызіс сям’і і г. д. Самы вялікі Божы дар, якім з’яўляецца жыццё, зрабіўся таварам, што можна купіць і прадаць. Ім можна маніпуліраваць, а за яго абарону – быць пакараным. Рэальнасцю сучаснага жыцця сталі войны і тэрарыстычныя акты. Гэтыя і іншыя анамаліі сучаснасці сведчаць аб тым, што над светам навіс апакаліптычны дамоклаў меч. Таму заклік Марыі да малітвы і навяртання не можа ўспрымацца як аднаразовы. Ён павінен гучаць з пакалення ў пакаленне згодна з патрабаваннямі часу.
Фрагмент даклада на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.