ГРОДНА
Чацвер,
20 чэрвеня
2024 года
 

Нядзеля Спаслання Святога Духа

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!”. І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас”. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца”.
Ян 20, 19–23

Мы былі пасланыя
    Дадзены фрагмент Евангелля гаворыць пра аб’яўленне Езуса сабраным вучням у дзень уваскрасення і пра даручаную ім місію: “Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас”. Гэта яны, напоўненыя страхам пасля падзей Вялікай пятніцы, павінны былі стаць сведкамі змёртвыхпаўсталага Пана і абвяшчаць Яго навуку словам і жыццём. Аднак неабходна ўсведамляць, што тыя словы Хрыстос скіраваў не толькі Апосталам, але таксама кожнаму з нас – прынятых у Яго Касцёл праз хрост і ўмацаваных у веры праз сакрамант канфірмацыі, каб з моцай Святога Духа сведчыць пра ўваскрослага Пана ў сваім асяроддзі, сярод блізкіх, сяброў, знаёмых.
    Перажываючы ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, варта аднавіць у сабе той дух, каб зразумець і ўсвядоміць, што наша вера не можа абмяжоўвацца асвечанымі стравамі на Вялікдзень і аплаткай на Божае Нараджэнне. Быць хрысціянінам – гэта штосьці большае, чым перажыванне сваёй веры за зачыненымі дзвярамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  195

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.