ГРОДНА
Панядзелак,
21 красавіка 2025 года |
Стваральнік унікальнай калекцыі “Біблія ў філатэліі”

Праца філатэліста мабілізуе да пошуку
Большую частку свайго жыцця Лявон Карповіч адпрацаваў настаўнікам. Калекцыяніраваць паштовыя маркі пачаў у 1990-я гг. “Раней філатэлія была масавым захапленнем. Многія школьнікі збіралі маркі, некаторыя з іх пасля прысвячалі калекцыяніраванню ўсё сваё жыццё. Я ж прыйшоў у філатэлію вельмі позна, і тое дзякуючы сваім сябрам, – распавядае спадар Лявон. – Збіраць маркі з усяго свету было б бессэнсоўным заняткам. Уявіце, колькі іх! Гэта як ахапіць неахопнае. Таму шукаў адмысловую тэму. На самым пачатку гэта была «Белавежская пушча», пасля – калекцыя марак па гісторыі Беларусі”.
Але тут у спадара Лявона былі “канкурэнты”, таму, каб не паўтарацца, ён пачаў шукаць сапраўды рэдкую тэму, нешта “сваё”. Так нарадзілася ідэя сабраць і апісаць паштовыя маркі, якія ілюструюць біблейскія сюжэты. “Святое Пісанне з’яўляецца адной з найважнейшых кніг у гісторыі свету, прычым не толькі ў духоўным плане, але і ў літаратурным, гістарычным, сацыяльным. Для многіх людзей гэта свайго роду жыццёвая інструкцыя, крыніца мудрасці, якая вучыць любіць і дараваць”, – падкрэслівае філатэліст. †

Ад ідэі да ўвасаблення
Спадар Лявон выказвае думку, што мы жывём у свеце, які ў значнай ступені стаў упарадкаваны праз біблійную культуру, і прыводзіць наступны прыклад: “Самая знакамітая карціна Рафаэля – «Сіксцінская Мадонна». У ёй мастак перадаў таямніцу матчынай прыгажосці. Але не ў гэтым невычэрпнае жыццё твора. Мадонна так зачароўвае, таму што на карціне адлюстравана Яе душа. У гэтым малюнку сёе-тое недаступна свядомасці чалавека.
Аб карціне напісаны тамы прац, яе рэпрадукцыю змяшчалі на сваіх марках пошты розных краін”.
|

Філатэліст распавядае, што жывучы ў вёсцы цяжка збіраць філатэлістычны матэрыял. Па яго словах, набываў маркі, калі ехаў за мяжу. Дапамагалі сябры з Польшчы і Ізраіля. Нешта ўдавалася знайсці ў гродзенскім філатэлістычным клубе. Частка марак набывалася ў мінскай спецыялізаванай краме. “Зараз маркі можна свабодна купіць праз інтэрнэт, толькі б грошы былі, – гаворыць з усмешкай спадар Лявон. – Калі я пачынаў збіраць сваю калекцыю, такой магчымасці, на вялікі жаль, не было”.
Біблейская калекцыя – шлях да спазнання вечных ісцін

|
Як падкрэслівае філатэліст, падчас стварэння калекцыі на біблейскую тэматыку ён не толькі шырэй пазнаёміўся са Старым і Новым Запаветам, здабыў новыя веды пра Бога і ўзмацніў сваю веру: “Калі збіраў маркі і іншыя матэрыялы, сутыкаўся з сусветна вядомымі творамі мастацтва. І гэтая сустрэча з прыгажосцю, з вышэйшымі памкненнямі чалавечай думкі і таленту ўзбагаціла мой унутраны свет”.
Спадар Лявон убачыў, наколькі цікавымі і павучальнымі з’яўляюцца біблейскія гісторыі. Дзякуючы ім адкрыў для сябе новыя шляхі пазнання дабра і зла, зразумеў, чым ёсць сапраўдная любоў.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 255 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.