ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

Слова для Жыцця (140)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Марыя паказана ў Евангеллі як маўклівая жанчына, якая часта не разумела ўсяго, што адбывалася навокал, але разважала над кожным словам і падзеяй у сваім сэрцы. У такіх паводзінах бачна прыгожая рыса Яе псіхікі: Марыя не скараецца перад няўпэўненасцю жыцця, асабліва калі здаецца, што нічога не атрымліваецца. Тым больш гвалтоўна не пратэстуе, наракаючы на жыццёвы лёс, які нам часта паказвае сваё варожае аблічча. Яна слухае: не забывайцеся, што заўсёды існуе вялікая сувязь паміж надзеяй і слуханнем.
    Мы не сіроты, бо маем Маці ў Небе – гэта святая Багародзіца. Яна вучыць нас цноце чакання, нават калі ўсё здаецца пазбаўленым сэнсу. Яна заўсёды давярае таямніцы Бога, нават калі Ён здаецца незаўважным за злом свету. Прымае жыццё такім, якім яно даецца: са сваімі шчаслівымі днямі, але і трагедыямі, каторыя наўрад хто хоча напаткаць. Вось бы Марыя ў моманты цяжкасцей падтрымлівала нашы крокі і казала ў сэрцы: “Устань, паглядзі наперад! Паглядзі на гарызонт”. Бо Яна – Маці надзеі.
Фрагмент катэхезы падчас агульнай аўдыенцыі, 10.05.2017 


Кс. бп Аляксандр Кашкевіч   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Мэтай перэгрынацыі фігуры Маці Божай з’яўляецца набліжэнне зместу фацімскага паслання, абуджэнне ў нас духу пакаяння і навяртання, ажыўленне марыйнай набожнасці і распаўсюдж- ванне набажэнства да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны. Таму прашу кожнага з вас аб як мага лепшым перажыванні гэтай важнай рэлігійнай падзеі ў нашым мясцовым Касцёле. Было б добра, каб перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай прынесла плён прыняцця шматлікай колькасцю вернікаў дыяцэзіі практыкі штодзённай ружанцовай малітвы, адзначэння першай суботы месяца, посту і пакаяння, аб якіх Марыя так горача прасіла сваіх прыхільнікаў.
    Няхай перэгрынацыя і звязаныя з ёй набажэнствы будуць выражэннем нашай удзячнасці Божаму Провіду і Найсвяцейшай Маці за Гродзенскі Касцёл, за дар адраджэння веры на гэтых землях, за ўсе ласкі, якімі добры Пан так шчодра кожнага адорвае. Няхай стануць таксама перапрашэннем за тое, што сэрцы нашыя і нашых блізкіх не заўсёды адкрытыя на збаўчае ўздзеянне Божай ласкі.
Фрагмент пастырскага ліста з нагоды распачацця перэгрынацыі фігуры МБ Фацімскай

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.