ГРОДНА
Чацвер,
18 ліпеня
2024 года
 

VІ Велікодная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. І Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшальніка, каб быў з вамі навекі, Духа праўды, якога свет не можа прыняць, таму што не бачыць Яго і не ведае. А вы Яго ведаеце, бо Ён з вамі ёсць і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. Яшчэ крыху і свет ужо не ўбачыць Мяне. Вы ж бачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. У той дзень спазнаеце, што Я ў Айцу Маім і вы ўва Мне, і Я ў вас. Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго і аб’яўлюся яму”.
Ян 14, 15–21

Мастацтва абароны вартасцей
   Сёння нямногія людзі гатовы адстойваць каштоўнасці свайго сэрца. У той час як у жыцці, падобна як на рынгу, трэба ўмець пастаяць за сябе. Той, хто не здольны да гэтага, упадзе ад першага ўдару праціўніка.
    Езус неаднойчы падвяргаўся атацы, і кожны раз здолеў абараніцца. Некалькі разоў Яго хацелі забіць, але Хрыстос бяспечна праходзіў праз натоўп і аддаляўся. Толькі калі Айцец паклікаў Сына прыняць боль, Збаўца выйшаў насустрач небяспецы і дабравольна згадзіўся на ўдар, які быў нанесены Яму ў Гефсіманіі.
    Чытаючы Евангелле, мы можам навучыцца, як зберагчы скарб веры (параўн.: 1 П 3, 15), авалодаць мастацтвам самаабароны. Давайце пералічым некаторыя яго асноўныя элементы. Па-першае, часта ў жыцці неабходна змаўчаць у адказ на правакацыйныя выказванні, што датычаць нашай веры ці маральнай паставы. Няма пра што дыскутаваць з людзьмі, якія не прызнаюць духоўных каштоўнасцей. Па-другое, важна ўмець контратакаваць. Калі на Езуса нападалі, Ён адказваў годна і дзейсна (параўн.: Мц 22, 21), паказваючы сваю веліч. Па-трэцяе, падчас атакі заўсёды неабходна выбіраць найбольшыя вартасці.
    Вядома, такія рашэнні прыводзяць да страт – яны непазбежныя. Але трэба памятаць, што Бог за іх узнагародзіць, прычым стакрот. На самой справе, мы страчваем толькі тое, што і так прамінае, а атрымліваем вечнае.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  167

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.