ГРОДНА
Панядзелак,
09 верасня 2024 года |
Час моцы і ласкі
Сёлетні май выключны. Гэтую выключнасць яму надае вялікі юбілей – 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Пасланне Найсвяцейшай Панны аб супакоі, навяртанні і ружанцовай малітве, скіраванае сучаснаму свету, застаецца актуальным і надалей чакае рэалізацыі.
Святы Айцец Францішак падчас апошняга візіту ў Фаціму прыгадаў, што заклік Марыі не аднаразовы, а зусім наадварот – датычыць кожнага наступнага пакалення, новых знакаў часу, таму трэба нястомна вяртацца да яго. Адказваць на запрашэнне Найсвяцейшай Панны да штодзённай малітвы, асабліва ружанцовай, адгаворваемай у коле сям’і, каб такім чынам Яна магла дастукацца да сэрца кожнага чалавека, усіх народаў і цэлага свету. †

Можам назіраць, што зло не адбываецца дзесьці далёка: па-за нашым домам, па-за межамі нашай краіны. Яно заўсёды пачынаецца ў сэрцы чалавека. Таму свае малітвы і цярпенні неабходна, у першую чаргу, ахвяраваць за саміх сябе, бо ўсім нам востра неабходна міласэрнасць.
Гродзенскі Касцёл адзначае юбілей фацімскіх аб’яўленняў перэгрынацыяй фігуры Маці Божай Каралевы Супакою, якая ўжо распачала вандроўку па вёсках і гарадах Гро- дзеншчыны. Праз гэтую падзею Марыя прагне наведаць усе парафіяльныя супольнасці, сустрэцца з кожным чалавекам, каб сваім позіркам умацаваць надзею, каб з’яднаць нас. Прагне ўсіх узяць пад сваю мацярынскую апеку, пазнаць боль і радасць сем’яў і зрабіць з нас пілігрымаў, падобных да Яе.
Некаторыя сцвярджаюць, што людзі ХХІ стагоддзя маюць усё. Усё, акрамя часу. Марыя моцна прагне, каб кожны чалавек знайшоў хаця б хвіліну, каб сустрэцца з Ёю і паглядзець у заклапочаныя вочы Маці. Яна хоча весці нас да большай еднасці з Богам, той сапраўднай, якая б адлюстроўвалася ва ўсім нашым жыцці.
Дарагія Чытачы!
Няхай фацімскі заклік “Навярніцеся, кайцеся і маліцеся Ружанец”, які так часта будзем чуць падчас перэгрынацыі, дойдзе да як мага большай колькасці людзей. Няхай гэтыя цудоўныя перажыванні ажывяць культ Марыі ў нашай дыяцэзіі праз адзначэнне вернікамі першых субот, а таксама праз часты ўдзел у нядзельнай Эўхарыстыі.
Адчуйма ў тым бачным знаку прысутнасць Найсвяцейшай Маці, паколькі гэта час моцы і ласкі для ўсіх нас. Даручым Марыі нашае сёння і заўтра, каб сваёй прысутнасцю Яна ўзрушыла сэрцы і блаславіла сем’і на з’яднанне.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 113 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.