ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
Марыя з далёкай Фацімы, блаславі кожнага з нас!
13 мая ў Гродзенскай дыяцэзіі пачалася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Галоўныя ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, адбыліся ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне. У гэты дзень вернікі духоўна ядналіся з папам Францішкам, які знаходзіўся на месцы марыйных аб’яўленняў у Партугаліі, а таксама разважалі аб ролі фацімскага паслання – вялікага дару для чалавецтва – і яго актуальнасці ў наш час.
Адна з найважнейшых падзей ХХ стагоддзя
Урачыстасці ў Шчучыне пачаліся канферэнцыяй на тэму “Актуальнасць культу Маці Божай Фацімскай”, якую прамовіў а. д-р Віталій Сярко SchP. На пачатку свайго выступлення святар узгадаў падзеі з Фацімы ў храналагічным парадку. Распавёў пра аб’яўленні Маці Божай, што адбываліся паміж 13 мая і 13 кастрычніка 1917 года, а таксама пра таямніцы, якія Марыя адкрыла 3-ом пастушкам. †

“Словы, якія гучалі з вуснаў Найсвяцейшай Маці і анёла 100 гадоў таму, не губляюць свайго значэння і актуальнасці ў наш час, – адзначыў а. Віталій. – Галоўныя наказы фацімскага духоўнага запавету наступныя: маліцца, ахвяраваць пакуты за ўласныя грахі, а таксама ў інтэнцыі навяртання грэшнікаў; як мага часцей адгаворваць Ружанец; аддаць сябе апецы Найсвяцейшай Панны; пашыраць і паглыбляць пашану да Марыі і Яе Беззаганнага Сэрца, асабліва перажываючы першыя суботы месяца”. На завяршэнне дакладчык падкрэсліў, што праз сваё аб’яўленне ў Фаціме Марыя дала заблукалым людзям надзею на збаўленне і вызваленне з няволі граху. І толькі ад стаўлення да фацімскага паслання залежыць наша духоўнае адраджэнне і канчатковая перамога святла і праўды над цемраю і злом.
Пасля канферэнцыі адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой вернікі дзякавалі Усявышняму за ўсе атрыманыя ласкі праз пасярэдніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі. Перапрашалі за правіны і выпрошвалі заступніцтва, каб заставацца вернымі свайму хрысціянскаму пакліканню.
Фацімскае пасланне – шлях да навяртання
Цэнтральным пунктам святкавання стала св. Імша з удзелам шматлікіх вернікаў, духоўных асоб, а таксама гродзенскіх іерархаў: біскупа ардынарыя Аляксандра Кашкевіча і дапаможнага біскупа дыяцэзіі Юзафа Станеўскага.
Звяртаючыся да прысутных з гаміліяй, біскуп Юзаф адзначыў, што фацімскае пасланне, якое Марыя перадала свету праз дзяцей візіянераў, канцэнтруецца, найперш, вакол тэмы малітвы і навяртання. Іерарх падкрэсліў, што Маці Божая паказала пастушкам жахі пекла, прадказала пераслед Касцёла, але, у той жа час, дала надзею. “Марыя сказала: «Урэшце маё Беззаганнае Сэрца затрыумфуе і Расія навернецца». Яна гаварыла пра Расію, але мелася на ўвазе і Беларусь, якая ў той час была часткай Расійскай Імперыі”, – сказаў іерарх.
Біскуп Юзаф таксама адзначыў, што і сёння Марыя прыходзіць, каб дакрануцца да людскіх сэрцаў, каб ажывіць веру і паказаць, што кожны з нас з’яўляецца дзіцём Божым. “Падчас перэгрынацыі Маці Божая ў фацімскай фігуры пойдзе шукаць тое месца, тых дзяцей, праз якіх зможа перадаць свету гісторыю збаўлення і свой заклік да навяртання. І кожны, хто прыме Яе, паверыць і будзе жыць так, як заклікае Марыя, стане на шлях збаўлення, – прамовіў пастыр. – Няхай Нябесная Маці, якая дакранулася да нашага сэрца і ўклала ў рукі ружанец, учыніць так, каб мы, ідучы ў свет, не баяліся дакрануцца да чалавека, які перажывае духоўную адзіноту і не ведае, у якім напрамку рухацца”.
На заканчэнне літургіі да прысутных звярнуўся біскуп Аляксандр Кашкевіч. Іерах пажадаў, каб узнёслая падзея перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай стала выразам удзячнасці дыяцэзіян за адраджэнне веры і Касцёла на гэтых землях, за пабудаваныя і адноўленыя святыні, за перамену людскіх сэрцаў і сумленняў, а таксама за ўсе атрыманыя ласкі. “Будзем перажываць гэтую перэгрынацыю ў духу навяртання, перапрашэння і пакаяння за тое, што ў нашым асабістым і грамадскім жыцці не заўсёды ідзём за голасам Пана. Маю надзею, што гэтая падзея спрычыніцца да паглыблення нашай веры, надзеі і любові, да ўзрастання набожнасці, да лепшага зразумення і прыняцця фацімскага паслання і да навяртання сэрцаў. Няхай Марыя, Каралева Супакою, ахінае нас матчынай апекай і вядзе да збаўлення!” – сказаў біскуп Аляксандр.
Затым іерарх асвяціў фігуру Маці Божай Фацімскай, з якой вернікі прайшлі працэсіяй вакол касцёла. З гэтага моманту пачалася вандроўка фігуры Фацімкай Панны па парафіях Гродзенскай дыяцэзіі.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.