ГРОДНА
Пятніца,
01 сакавіка
2024 года
 

Чаму месяц май з’яўляецца марыйным месяцам?

Дзіцячы куточак

Май – самы цёплы і ласкавы з вясновых месяцаў. Яго яшчэ называюць “месяцам кветак”. Гэта звязана з тым, што пасля першых дажджоў нарэшце прыходзіць добрае надвор’е. Палі і сады зелянеюць, паветра напаўняецца прыемным водарам кветак. Можна сказаць, май – гэта вяршыня вясны.
    У антычную эпоху месяц май быў прысвечаны рымскай багіні Маі – маці прыроды, урадлівай зямлі. З часоў сярэднявечча ў “месяцы кветак” хрысціяне пачалі ўшаноўваць Найсвяцейшую Панну Марыю, каб выказаць глыбокую павагу цнотам і прыгажосці Маці Божай. Магчыма, і каб выкараніць існуючыя паганскія ўрачыстасці, прысвечаныя флоры.
Першыя дакументальныя сведчанні аб тым, што месяц май прысвячаецца Панне Марыі, звязаны з імем караля Іспаніі Альфонса X Мудрага, які кіраваў краінай у XIII стагоддзі. Манарх пісаў і спяваў песні Найсвяцейшай Маці, часта звяртаўся да Яе, называючы Марыю “Ружай руж і Кветкай кветак”. Хацеў узмацніць людскую любоў і пашану да Маці Касцёла – Той, якая заўсёды клапоціцца пра чалавека, дапамагае яму перамагаць спакусы, заставацца ў стане ласкі і сяброўстве з Богам, каб дасягнуць Нябеснага Валадарства.
    Марыя дапамагае кожнаму чалавеку, асабліва таму, хто звяртаецца да Яе ў патрэбе. І чыніць вялікія цуды. А сведчаннем гэтаму няхай будзе цікавае апавяданне святара-салезіяніна Бруна Фэрэра пад назвай “Залаты абутак”.
    Жыла на свеце ўдава, якая мела дзвюх дачок. Жанчына шмат працавала, каб іх утрымаць. Прала ўдзень і ўначы. У свята Маці Божай яна занесла сваю пражу да суседак з надзеяй, што атрымае аплату за замоўленую працу. Аднак не здабыла ні капейкі. Усе мелі нейкія прычыны, каб не плаціць жанчыне. Па дарозе дадому ўдава затрымалася ў касцёле, каб памаліцца перад фігурай Маці Божай Ружанцовай. – Святая Марыя! Ты, якая таксама з’яўляешся Маці, скажы мне, што я павінна сёння даць на абед маім бедным дачушкам? Не маю чым распаліць агонь у печцы, не маю ні мукі, ні хлеба... Дапамажы мне, бо я ў роспачы.
    Маці Божая злітавалася над няшчаснай. Выцягнула ўперад сваю нагу і скінула перад ёй залаты чаравік. Дрыжучы ад радасці, жанчына паспяшалася да ювеліра, каб прадаць дар Найсвяцейшай Маці. Аднак ён адразу пазнаў, што гэта рэч Марыі. Паклікаў вартавых парадку, і жанчыну адвялі ў турму. Перад судом удава жаласліва прасіла, каб магла памаліцца перад фігурай Маці Божай Ружанцовай. – Святая Марыя, – прасіла жанчына. – Ці можаш пацвердзіць, што гэта Ты сама дала мне свой абутак, што я яго не крала?
    Усе глядзелі ў маўчанні. І вось фігура пачала ажываць. Твар паволі набраў колераў, і Маці Божая паднесла нагу ўперад і скінула жанчыне другі залаты чаравік. У гэты момант усе паверылі ў цуд. Некаторыя плакалі, іншыя радаваліся. А ўдава вярнулася дамоў да сваіх дачок з залатым абуткам Марыі.
   
    Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі.
    На пытанні заўсёды гатовыя адказаць салезіянкі са Смаргоні.
Заданне:
    зрабі прыгожыя “білецікі” з інтэнцыямі, у якіх будзеш маліцца да Марыі на працягу месяца мая.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  306

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.